Французкія валанцёры зладзяць у Гродне дабрачынны спектакль

30.01.2015 Культура

Артысты прыязджаюць у Гродна трэці год і бясплатна паказваюць спектаклі для дзяцей з інваліднасцю, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Спектакль «Чароўны амулет» распавядае пар гісторыю двух сёстраў, якія больш за ўсё на свеце марылі пра ўнучку. Аднойчы ў іх доме з’явіўся чароўны амулет, які мог выканаць самыя запаветныя жаданні.

У гэтай казцы ёсць і злая каралева, і яе смешныя нябачаныя слугі, і пацук, які марыць атрымаць трон, і, вядома , любоў і дабро, якія абавязкова перамогуць ўсё зло.

Спектакль адбудзецца 31 студзеня ў 14.00 у Музеі гісторыі рэлігіі па адрасе вул. Замкавая, 16.

Арганізатары імпрэзы – сябры грамадскага аб’яднання “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”, запрашаюць на спектакль усіх ахвортных.

Твой стыль