«Свабодны тэатр» – незалежны тэатральны калектыў, якi не мае ў Беларусi сцэны i не можа выступаць легальна. У той жа самы час ён уваходзiць у Еўрапейскую тэатральную канвенцыю i з’яўляецца лаўрэатам прэмii Французскай рэспублiкi ў галiне абароны правоў чалавека. У 2008 г. ён атрымаў тэатральную прэмiю Еўропы – “Еўрапейскi тэатральны “Оскар”.
«Свабоднага тэатру» ў Беларусi нiбыта няма – так, яго дзейнасць улады больш не забараняюць (некалі акторы патрапiлi ў мiлiцэйскi пастарунак разам з гледачамi). Аднак поспехi i мiжнароднае прызнанне папросту iгнаруецца. Удзельнiкi тэатру выбралi сваю стратэгiю супрацьстаяння iнфармацыйнай блакадзе з боку ўладаў. Яны з году ў год працягваюць даваць падпольныя бясплатныя спектаклi ў Беларусi, часцей, аднак, выступаюць за мяжой. Праект знаходзiцца ў дзесятцы распрацоўшчыкаў тэматыкi правоў чалавека сродкамi тэатру ў свеце. Тэкст цалкам.
