Фестываль Galapagai абвесціў конкурс на другога артыста ад Беларусі (+візы)

10.07.2015 Музыка

Літоўскі фестываль Galapagai, на якім  24-25 ліпеня выступяць Trubetskoy, Pendulum, Mobb Deep, Аліна Арлова і іншыя вядомыя артысты, абвесціў конкурс на другога артыста ад Беларусі. Беларускія гледачы могуць атрымаць на фэст бясплатныя візы.

– На наш погляд, гэта павінен быць моладзевы артыст. Гэта можа быць інды-рок ці інды-поп, рэп ці электроніка. Могуць быць іншыя стылі. Галоўнае – сучасны, яскравы і энэргічны, – адзначае кіраўнік фестывалю Альгірдас Барнішкіс.

Артыст атрымлівае аплату дарогі і жытло ў дзень выступа. Акрамя гэтага, выступ на Galapagai можа стаць мастом у Еўропу – на мерыпрыемства з мэтай пошука новых талентаў прыедзе некалькі прадстаўнікоў еўрапейскіх музычных фэстаў. Заяўка мусіць змяшчаць спасылкі на 3 канцэртных відэа на YouTube, дасылаць яе трэба на мэйл galapagai.belarus@gmail.com не поздней за 12 ліпеня. Пераможцу абяруць арганізатары.

Нагадаем, Galapagai у гэтым годзе адбудзецца на чатырох сцэнах. Сярод хэдлайнераў гэтага года: Trubetskoy (Беларусь), Pendulum (DJ Set & Verse, Вялікабрытанія),  Mobb Deep (США), Аліна Арлова (Літва), Toploader (Вялікабрытанія), The Petebox (Вялікабрытанія), G & G Sindikatas (Літва) и іншыя.

Фестываль Galapagai адбываецца з 2011 года на маляўнічым азёрным востраве. Некалькі год запар ён намінаваўся на тытул “Лепшага малога фестывалю Еўропы”. У мінулыя гады ад Беларусі ў ім удзельнічалі “Ляпис Трубецкой”, Akute, “Крамбамбуля” і “Без билета”.

Населены пункт Зарасай знаходзіцца ў 131 кіламетры на поўнач ад Вільні, каля мяжы з Латвіяй і Беларуссю. Ад Браслава да Зарасая (праз Даугаўпілс) – 70 км. Даехаць туды можна на асабістым аўто альбо на цягніку з Вільні (да станцыі Турмантас, далей маршрутка).

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам з 23 да 26 ліпеня ўключна выдаецца на падставе набытых у Беларусі (!) імянных квіткоў на фестываль. Працэс разгляду візавых хадатайніцтваў – спрошчаны, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрабуюцца. Пакрокавая інструкцыя па атрыманні візы – https://www.graffiti.by/2015/todo_galapagai/.

Кошты квіткоў:
Стандартны квіток на 2 дні (і месца ў кемпінгу): 700 000 руб.
Камфорт-квіток (намёт на чатырох) за аднаго чалавека: 1 100 000 руб.
Камфорт-квіток (намёт на трох) за аднаго чалавека: 1 150 000 руб.
Камфорт-квіток (намёт на дваіх) за аднаго чалавека: 1 200 000 руб.

Дзе набыць:

Анлайн – https://bezkassira.by/galapagai__galapagai-605/