Фестываль “Краіна марозіва” – 30 чэрвеня

29.06.2018 Афіша

Карта

30 чэрвеня ў Мінску ля “Мінск-Арэны” адбудзецца фестываль “Краіна марозіва”. Прапануем поўную праграму фэсту:

ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА, АД 16:00 ДА 20:00

16:00 – 16.50 — Akute
17:00 – 17.50 — Маланка Аркестр
18:00 – 18.50 — Разбiтае сэрца пацана
19:00 – 19.50 — Shuma

 

ТАНЦПЛЯЦОЎКА КАМСАМОЛКА, АД 14:00 ДА 21:00

15:25 – 16:05 —  майстар-клас па джаз-фанку

17:00 – 17:40 —  майстар-клас па хіп-хопу і беларускаму народнаму танцу

18:10 – 18:40 —  майстар-клас па попінгу

19:10 – 19:50 —  майстар-клас па дэнсхолу

 

ПЛАМБIРЫЯДА, АД 14:00 ДА 21:00

– Цмокi-лэнд: міні-батлы, майстар-класы па баскетболу

– Забаўляльныя гульні: летні кёрлiнг, пінпонг на шасцёра чалавек, скокі праз “гумачкі”, класікі, “Ну Погоди”, “Зласлівыя Птушаняты”, “Вялікі Твістар”

 

МОВА-СIЦI,  АД 14:00 ДА 21:00

– Настольныя гульні на беларускай мове: “Дойлiды”, “Мова”, “Тры Кiты”

– Акадэмія Мова Нанова: інтэрактыўныя заняткі, падлогавы скрабл, беларускамоўны “Кракадзiл”

– Выстава 50 галоўных старонак газеты “Наша Ніва”, якія увайшлі ў гісторыю

– Міні-маркет з выданнямі кнігарні Логвінаў і цішоткі на мове ад Tikota Unique

 

ДЗIЦЯЧЫ ГАРАДОК, АД 14:00 ДА 21:00

Канструктар, вялізарныя рамалёўкі, аквагрым, майстэрня развіццёвых гульняў на ліпучках, дзіцячыя бегавелагонкі.
Дзіцячыя майстар-класы:
15:00 – 16:00 — стварэнне фігурак марозіва з воўны
16:30 – 17:30 — роспіс пернікаў
18:00 – 19:00 — роспіс магніцікаў у форме марозіва

 

МАЙСТАР-КЛАСЫ, АД 14:00 ДА 21:00

Цэлы дзень — лепка фігурак з гліны, выпальванне па дрэве, роспіс драўляных сувеніраў.

16.00 – 17.30 — кулінарны майстар-клас ад Аляксандры Віторскай

 

ВІРТУАЛЬНЫ КЛАС RELAX.BY,  АД 14:00 ДА 21:00

Лаунж-зона для баталій паміж геймерамі. Новенькі Playstation 4 VR і Хbox 360 супраць

Sega і Dendy.

 

КАТОК ПАЎНОЧНЫ ПОЛЮС, АД 19:00 ДА 21:00

Спецыяльна для тых, хто прайшоў папярэднюю рэгістрацыю i прыйшоў на фэст са сваімі канькамі, адкрыюць каток “Мінск-Арэны”. Менавіта там можна будзе пакатацца разам з сімвалам “Белага полюса” — палярным мядведзем.

 

СAБАКI, АД 14:00 ДА 21:00

Паілкі і ласункі для сабак, кансультацыі ўладальнікаў жывелаў, прафесійныя парады пра тое, як даглядаць хатніх улюбёнцаў.

 

АБМЕННIК ПЛАМБIРУ, АД 14:00 ДА 21:00

Памяняй 5 купонаў на пламбір!

 

ВЕЛАПАРКОЎКА, АД 14:00 ДА 21:00

Прыехаў на ровары? Мы падрыхтавалі для цябе парковачнае месца і пламбір у падарунак!

 

СНЕЖКI,  АД 14:00 ДА 20:00

Прадэманструй сваю трапнасць — выбей 5 з 5 трапленняў.

Паводле прэс-рэлізу