Фёдар Караленка: “Хто прыдумаў гэтае трызненне?”, або Увесь негатыў пра Цмока ў адным месцы

Не паспелі мы прэзентаваць цмока ў якасці турыстычнага сімвала Беларусі, як сотні, калі не тысячы людзей выказаліся адносна нашай ініцыятывы. Мы, шчыра кажучы, спадзяваліся, што цмок знойдзе сваіх прыхільнікаў, але не разлічвалі на такую колькасць публікацыяў, а тым больш на такую актыўнасць чытачоў анлайн-СМІ, якія не пашкадавалі словаў, каб не толькі пахваліць але і палаяць нашую ініцыятыву.

Агромністая колькасць негатыўных водгукаў гаворыць акурат пра тое, што мы патрапілі ў адну з балявых кропак нашага грамадства: усе разумеюць, што агульнапрынятых, раскручаных, зразумелых кожнаму (няважна, беларусу або замежніку) сімвалаў у нас пакуль няма. Такія сімвалы, як Пагоня або дзяржаўны герб, успрымаюцца неадназначна значнаю часткаю грамадства. Буслы, зубры і мірскія замкі недастаткова раскручаныя за мяжою, дый патрабуюць радыкальнага рэстайлінгу.

Аднак нас вельмі цешыць, што шмат хто выказваецца адносна нашай прапановы, асабліва мы радуемся, калі гэтыя каментары негатыўныя, бо іх аўтары часам прапануюць свае рашэнні ўзнятай намі праблемы. Менавіта ў гэтым і была наша мэта – абудзіць цікавасць грамадства да пошуку не толькі турыстычных сімвалаў (нагадаем, Цмока мы прапаноўвалі менавіта як турыстычны сімвал), але наогул да брэндынгу ў нацыянальным духу.

Калі пошукі незадаволеных нашым варыянтам працягнуцца, а тэма “пажыве” яшчэ нейкі час, мы ўпэўненыя, што супольна мы зможам выпрацаваць варыянты, якія задаволяць усіх.

А цяпер мы прапануем азнаёміцца з вытрымкаю самых характэрных негатыўных каментароў нашай ініцыятывы ў аўтарскай рэдакцыі. Самыя радыкальныя з іх, як гэта звычайна і бывае, былі выказаныя ананімна ў каментарах да артыкула “Нашай Нівы”. Прыемна, што чытачы найстарэйшай газеты на роднай мове трымаюць марку.

 

З marketing.by

Фёдар Караленка, заснавальнік сервісу статыстыкі akavita.by

Кто придумал этот бред? Які яшчэ цмок? У казках ёсць, кажаце? А ў якой якасці, значэння не мае? Давайце чорта тады зробім сімвалам Беларусі, а што? Унікальна і змястоўна.

 

Багдан Каравец, кіраўнік вэб-студыі Astronim*

Моё мнение, что тема «цмока» («дракон», рус.) — не самый адекватный реалиям вариант туристического символа Беларуси. Как бренд — не уникален, не идентификатор, лобовая конкуренция с юго-восточными боооольшими цмоками. застолбившими весь мир собой, ой как горяча — да и ё-маё не маё!.. Сожгите меня в обратном?!»

 

З holiday.by

Пётр Папялушка, дырэктар рэкламнага холдынгу SMG-Belarus

То есть про драконов – это Восточная Азия и это значит, что продвигая этот символ придется бороться со стереотипами, которые уже устоялись. В этом есть определенная опасность. К тому же, похожий дракон уже есть, к примеру, в Кракове, где его также продвигают с заявкой на символ города и сувениры там есть с похожими логотипами и другие вещи.

 

Сергей Паранько, руководитель проектов по локализации портала Mail.ru в зарубежных странах

Клевый дракончик, правда ассоциаций с Беларусью никаких. Когда это РБ была родиной драконов. Скорее с Британией ассоциации»

 

Вадим Кармазин, директор департамента по туризму Минспорта Беларуси

У меня не возникает каких-то ассоциаций с Беларусью, глядя на цмока. Он напоминает что-то азиатское. Хотя, как альтернативный символ вполне имеет право на жизнь

 

Иоанна Сакевич, специалист по въездному и внутреннему туризму туристической фирмы «Туссон Вояж»

Это больше похоже на Китай. Беларусь ассоциируется с ёлкой, аистом, зубром. Цвета зеленый и голубой.

 

З “Нашай Нівы”

 

Алег Хаменка

з такім жа поспехам новым брэндам мог бы стаць адзінарог ці русалка, якія таксама прысутнічаюць у беларускім фальклоры

 

Хведар

Зусім здурнелі. Давайце тады чорта адразу

 

Бэрыморрр

Херню выдумали, причем тут культура и “яднанне беларусау”?

 

Махоркин

В связи с ожидаемым приездом на Белую Русь тысяч китайцев очень своевременно принять их символ. Белорусы, действительно, очень гостеприимный народ :)

 

вернік

асабіста я супраць цмока-яднальніка нацыі. цмок – істота дэманічная, якімі б колерамі яго ні малявалі. А “Будзьма” ў сваім кліпе ўжо назвала беларускі народ “шалёным”. Нешта круціць іх там не па-дзіцячы… Найлепшым сімвалам яднання нацыі стане знойдзены крыж Еўфрасінні Полацкай.

 

cykoryja

Паводле лінгвістычнай кампаратывістыкі цмок – і ёсць чмо. Этымалагічна. “Ну ты і чмо! Ну і чмо балотнае ты…”

 

Віталь С.

Калі на тое пайшло, бярыце ўжо кажана. І сувязь з Беларуссю праглядаецца, і ў фальклоры згадваецца, і з Бэтмэнам сувязь ёсць.

 

Kibbutz

Рисунок ужасен, безвкусен. Идея глупая. Цмок – это тьма. Тьма нужна, но в комбинации со светом. Куда делся свет?

 

Вiльня наша!

По китайскому календарю 2012 год является годом дракона. Но дракона не того, который летает, а дракона, который плавает – водяного дракона. В соответствии с легендой водяной дракон НЕ летает и огонь НЕ извергает, а сидит все время в воде (болоте) и булькает (квакает) и, как следствие, дракон 2012 года не может видеть всего того, что происходит вокруг него, и самое интересное это то, что водяной дракон отличается… большим терпением (памяркоунасцю) и беспомощностью (ленью). Выходит, что на новом логотипе Будзьмы изображен водяной (памяркоуны) дракон.

 

Michal

Гэта не цмок, а рыхтык нячысцік з палескага балота. А калі сур’ёзна, то ўсё гэта глупства, пане дабрадзею.

 

Rozdum

Ну які цмок??? Большасць беларусаў нават не ведае, што гэтае слова значыць! Ну што, уладальнікі аграсядзібаў а-ля “У Міхалыча” будуць рабіць забаўляльную праграму “Цмок”? Яны хутчэй праграму “Засмок” зробяць)

 

Valadzimir

Згодзен з тымі, хто лічыць прапанову зрабіць цмока “новым сімвалам” Беларусі ў якасці турыстычнага “брэнду”, недарэчнай і нават бязглуздай. Бо, з аднаго боку, хрысціянства зрабіла цмока ў масавай свядомасці беларусаў персанажам адназначна вельмі адмоўным. Проста падарункам беларускі цмок у якасці турыстычнага “брэнду” стаў бы для маскоўскіх шавіністаў (бо герб Масквы, нагадаю, – той самы Георгий Победоносец, які забівае цмока). Спадзяванні на нейкі поспех цмока як магчымага турыстычнага “брэнду” Беларусі, як здаецца, з’яўляюцца абсалютна наіўнымі.

 

Rudalw

СІМВАЛ БЕЛАРУСІ – НЕ ЦМОК, А ВУЖ!

 

Кнехт

Дзяцел – вось сапраўдны сімвал РБ!