Габелены народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей унесены цэлы шэраг габеленаў народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі. Гэта вынікае з рашэння Міністэрства культуры, піша тэлеграм-канал «Спадчына».


Habielieny

Творы Кішчанкі і раней былі пад аховай дзяржавы. Гэта габелены «Музыка» (шыфр 722Ж000041) у Музычным каледжы імя Глінкі, габелен-заслона ў Оперным тэатры (722Ж000042) і найбольш вядомы «Габелен Века» (721Ж000038), які быў унесены ў кнігу рэкордаў Гінэса, як найвялікшы ў свеце.

Habielieny

Аказалася, што тэатральная заслона толькі частка з серыі габеленаў, створаных Кішчанкам у 1970-1980-я гады для Опернага тэатра. У Беларускай акадэміі мастацтваў адшукаліся яшчэ тры габелены з гэтай серыі: «Беларусь», «Музыка», «Скарына» (першыя чатыры фота), якім цяпер прысвоены статус помнікаў мастацтва рэспубліканскага значэння (722Ж000113).

Habielieny

Яшчэ больш габеленаў з серыі адшукалася чамусьці ў Магілёве: «Космас», «Рэвалюцыя», «Песняры», а таксама два велізарныя габелены для фае (11,5×11,12 і 11,4×11,3 м). Як яны выглядаюць — невядома. Распаўсціся па Беларусі габелены маглі ў час апошняй рэканструкцыі тэатра — савецкаму мастацтву не было месца ў лоску і бляску абноўленых інтэр’ераў.

Habielieny

Сёння яны захоўваюцца ў Палацы культуры Магілёўскай вобласці, адкуль у час рэканструкцыі да Форума рэгіёнаў у 2018 годзе павыкідалі ўвесь «савецкі хлам», то бок усё дэкаратыўна-манументальнае мастацтва: столі з трохмерных элементаў, габелены, літыя металічныя перагадокі, люстры з літога шкла і наборныя драўляныя пано на сценах. Большасць проста выламалі і вывезлі на сметнік.

Невядома і што стала з вялікім габеленам «Мой родны край» Славы Сакалова і Зоі Літвінавай, які ўпрыгожваў фае. 

Habielieny