• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.11.2022 | Грамадства Замежжа

«Гадзіна адсюль на ўсход»: праект, які распавядае школьнікам Мазавецкага і Падляскага ваяводстваў пра жнівень 2020-га

Пра дэмакратыю і правы чалавека на прыкладзе жнівеньскіх падзей: беларускія актывісты ў Польшчы ладзяць праект пад назвай «Гадзіна адсюль на ўсход» (Godzina stąd na wschód), піша radiounet.fm.


У межах адукацыйнай кампаніі ўжо адбылося паўсотні анлайн-лекцый у школах Мазавецкага і Падляскага ваяводстваў. Галоўная мэта — пазнаёміць маладых палякаў з цяперашняй сітуацыяй у Беларусі і патлумачыць, чаму сёння ў Польшчы такая вялікая колькасць беларускіх уцекачоў. Адзін з арганізатараў праекта, кіраўнік фундацыі «Тутака» Павел Станкевіч для радыё Ўнэт распавёў падрабязней пра ініцыятыву.

198.png

«Мэта праекту — паразмаўляць з моладдзю, якая хутка пойдзе на выбары, пра правы чалавека і дэмакратыю. Гэтыя з’явы мы тлумачым на прыкладзе беларускага казусу. Гэта цудоўная нагода вучням і настаўнікам распавесці пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі».

Каб выклікаць большую эмпатыю да беларускіх падзей, «Гадзіну адсюль на Ўсход» задумалі як мультымедыйную гульню. Галоўныя героі — пара студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у масавых пратэстах, а потым становяцца ахвярамі рэпрэсій. Застацца ў краіне, пайсці на чарговую дэманстрацыю або эміграваць: рашэнні і адказнасць за іх прымаюць вучні. Дарэчы, кожная лекцыя, кажа Павел Станкевіч, абавязкова пачынаецца з пытання пра тое, якія асацыяцыі ў польскіх школьнікаў выклікае слова «Беларусь».

«Спачатку гэта вельмі стэрэатыпныя ўяўленні пра Беларусь: рэжым, вайна, трактар, беднасць і гэтак далей. Але калі мы вяртаемся да асацыяцыяў напрыканцы заняткаў, адказы могуць быць зусім іншыя. Дзеці ўжо разумеюць больш пра сітуацыю ў Беларусі. Таксама мы прапаноўваем ім зайсці на сайт «Вясны», пачытаць пра палітвязняў і паспрабаваць напісаць ім лісты».

Невыпадковая і назва праекта: «Гадзіна адсюль на ўсход». Прыкладна гадзіна аддзяляе сталіцу Падляскага ваяводства — Беласток — ад бліжэйшай мяжы з Беларуссю. І ўсё ж для многіх палякаў наша краіна — сапраўдная Terra Incognita.

«Палякі больш адкрытыя на тое, што адбываецца ў заходніх і паўднёвых краінах. Для турызму Беларусь таксама не самы папулярны накірунак. Аднак яшчэ з пачатку 90-х беларусы Падляшша марылі пра агульную трансгранічную зону. Каб можна было свабодна перамяшчацца, пабачыць сваіх родзічаў і сем’і, якія былі раз’яднаныя мяжой».

199.jpeg
Фота: loplonsk.pl

Праект «Гадзіна адсюль на ўсход» ажыццяўляцца ў польскіх школах з верасня. Наступная кропка кампаніі — стварэнне сайта, дзе кожны вучань зможа прайсці інтэрактыўны квэст, а настаўнікі, дзякуючы гэтым лекцыям, будуць мець напрацаваны матэрыял для таго, каб паразмаўляць з маладымі людзьмі пра свабоду і чалавечыя каштоўнасці на прыкладзе беларускай сітуацыі.

«Жнівень 2020-га года, якім бы ён не быў страшным, паказаў, што беларусы — сіла».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага

Суд над палітвязняволенай распачнецца ўжо 7 лютага, паведамляюць праваабаронцы.   Наталлю затрымалі ў Мінску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

«Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка

Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны,...

valiancina_shauchenka
Мастацтва Беларусы свету

Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане

Беларускі-брытанскі тэатральны рэжысёр і акцёр Уладзімір Шчэрбань, вядомы апошнім часам як стваральнік сотняў па-майстэрску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура Асоба

Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»

Сёння, 4 лютага, спаўняецца 85 гадоў з дня смерці паэта, пісьменніка і перакладчыка Алеся Гурло. У дзень памяці...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Былую выкладчыцу МДЛУ Наталлю Дуліну пачнуць судзіць 7 лютага
    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка
    Мастацтва Беларусы свету
    Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане
    Грамадства Літаратура Асоба
    Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»
    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип