Брэнд «Луч» прадстаўляе новую калекцыю гадзіннікаў, натхнёную ўнікальнай культурнай спадчынай Беларусі — знакамітымі «Слуцкімі паясамі». Гэтыя незвычайныя вырабы не толькі нясуць глыбокі гістарычны сэнс, але і ўвасабляюць майстэрства, вытанчанасць і прыхільнасць да традыцый, паведамляецца на сайце.
Унікальныя тэкстыльныя вырабы выконваліся ўручную дасведчанымі майстрамі і служылі неад’емным элементам адзення шляхецкага саслоўя тых гадоў. З’явіўшыся ў 1758 годзе і праіснаваўшы 90 гадоў, «Слуцкія паясы» карысталіся попытам па ўсёй Еўропе. Ствараючыся на замову, кожны пояс меў унікальнае спалучэнне ўзораў і колераў.
«Слуцкія паясы» з’яўляюцца працягам калекцыі «Вышыванка», а менавіта папулярызацыяй беларускіх нацыянальных элементаў і народнай творчасці. Даследаваўшы вырабы, якія захаваліся ў Нацыянальным гістарычным музеі, мы перанеслі ўзоры і каляровыя спалучэнні з паясоў на цыферблаты і твіллі гадзінникаў.
Калекцыя выходзіць са скуранымі папружкамі, якія ўпрыгожаны арыгінальнымі ўзорамі. Да іх прыкладаюцца і зменныя шаўковыя шалікі, выкананыя ў падобным стылі. Для выгоды мадэль абсталявана здымнай шпількай для замены папружкі на шалік, што дазваляе змяняць іх у залежнасці ад настрою ці выпадку.
«Слуцкія паясы» — гэта не проста аксэсуар, а сімвал пераемнасці і павагі да культуры. Надзеўшы гэты гадзіннік, вы не толькі падкрэсліце свой стыль, але і станеце часткай вялікай спадчыны беларускага мастацтва.
Адкрыйце для сябе свет традыцый і стылю з новай калекцыяй гадзіннікаў «Слуцкія паясы». Яны стануць ідэальным падарункам для знаўцаў мастацтва і культуры, а таксама тых, хто шукае для сябе нешта па-сапраўднаму асаблівае.
Набыць навінку можна ў фірмовых крамах брэнда «Луч» або на афіцыйным сайце. Кошт гадзінніка — 419 рублёў.