• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
26.07.2022 | Грамадства

Ганна Севярынец пра сваё пакаленне: «Нас разваліла, напэўна, мацней за ўсіх на розныя бакі барыкадаў»

Пісьменніца і літаратуразнаўца Ганна Севярынец разважае на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пра тое, як апошнія гістарычныя катастрофы адбіваюцца на яе пакаленні. На яе думку, гэта тыя, хто «прыняў на сябе увесь цяжар няпростых выбараў, з кім быць і на які бок устаць».


3cg4s3vv8fh3zi4ixuuyhea6auczwk36.jpg
Фота Дзіны Ярмоленка (з асабістага архіву Ганны Севярынец)

«Апошнім часам шмат думаю пра тое, якім чынам прайшліся апошнія гістарычныя катастрофы па маім пакаленні, па людзях, народжаных у семідзясятых гадах мінулага стагоддзя.

Мне падаецца, гэта вельмі драматычная агульная гісторыя, і ў будучыні, калі ўжо пачне пісацца добрая аналітычная проза пра гэты час, самым цікавым героем будзе герой якраз «сорак плюс» — той, хто хапнуў Савецкага Саюзу ўжо ў свядомым узросце і той, хто якраз і прыняў на сябе увесь цяжар няпростых выбараў, з кім быць і на які бок устаць. Бо гэта мае равеснікі цяпер якраз у тым узросце, калі ты маеш ужо нейкае месца ў грамадстве, нейкую пасаду, прымаеш рашэнні, выконваеш загады — альбо не выконваеш, альбо аддаеш.

І гэта ў нас якраз цяперашнія часы мусілі стаць самымі смачнымі — бо мы яшчэ маем сілы і ўжо маем досвед. І гэта ў нас гэтых часоў няма. З кожнай хвілінай збягаюць нашыя самыя светлыя годы, а потым нам будзе ўжо позна. Новы час, які непазбежна прыйдзе, будзе ўжо не наш.

Я цяпер часта-часта ўспамінаю нейкія агульныя падзеі свайго савецкага дзяцінства, а яны ж былі агульнымі для ўсіх нас, у СССР было вельмі стандартызаванае дзяцінства. І калі гляджу на фоты, напрыклад, загінулых палкоўнікаў і падпалкоўнікаў, бачу нашы гады нараджэння. Мы адны мульцікі глядзелі, збіралі калекцыі фанцікаў ад цукерак, а летам у піянерлагеры збіралі ў вялікія мяхі трыпутнік, і выхавацелі здавалі яго ў аптэкі.

А яшчэ я чамусьці ўвесь час вяртаюся ў адзін успамін свайго дзяцінства, які без сумневаў назаву самым шчаслівым. Можа быць, гэта за ўсё маё жыццё самы шчаслівы ўспамін — як заўсёды ў пытаннях шчасця, гэта поўная драбяза. Насупраць дома, дзе мы жылі ў маленькім гарадку пад Воршай, было атэлье. У само атэлье мы ніколі не хадзілі, бо не мелі такіх патрэбаў, а вось пад лесвіцу на першым паверсе — хадзілі. Там стаяў такі вялікі мех, у які работніцы скідалі абрэзкі тканяў. Такія невялічкія, з далонь. Госпадзе божа мой, якія там былі абрэзачкі! У кветачкі, у ромбікі, у палосачку, у бобачку, у дрыпсачку, аднатонныя, шаўковыя, твідавыя, махеравыя — любыя-любыя. Мы іх паціху адтуль цягалі — і шылі потым лялькам фантастычныя строі. І вось я неяк шмыгнула туды за здабычай — а там новенькія абрэзачкі. Нейкая жанчына шыла сабе сукенку. Шакаладнага колеру шоўк ў мелкую бежавую кветачку з мятнымі лісцікамі. Я ўзяла гэтую прахалодную трапачку дзіўных колераў у рукі, гэта была позняя вясна, пад лесвіцу прабівалася сонца — і тут мяне накрыла такім шчасцем, што я ледзь не памерла ад ягонай паўнаты:))

А цяпер з гэтага ўсяго вырасла вайна. І нас разваліла, напэўна, мацней за ўсіх на розныя бакі барыкадаў».


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ

Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні ўстаноўленага парадку калоніі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі

Для зручнасці пакупнікоў увядуць дадатковую маркіроўку для адзення, якое падыходзіць у якасці школьнай формы. Пра гэта...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Замежжа

Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе

Спявачка, кінавытворца і прадзюсарка Воля Дземка, якая жыве ў Сіэтле (ЗША), рупліва збірае і рэстаўруе аўтэнтычныя беларускія...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»

Лета — самы час для вандровак. Падарожнікаў, што завітаюць у самы маленькі горад Беларусі Дзісну, чакае шмат цікавага....

Апошнія навіны

    Грамадства
    Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ
    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»
    Грамадства
    Былому галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» далі 15 сутак арышту
    Грамадства
    Гродзенскі суд ліквідуе дабрачынны фонд «Наша Карэліччына»
    Культура Беларусы свету
    Ручнікі і накідкі для ложка, пашытыя беларускай у 1940-50-я гады, захоўвае музей Рэспублікі Комі
    Грамадства Замежжа Мастацтва
    У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў
    Грамадства
    «Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не пераўтварыцца ў рабоў
    Краіна Каранавірус
    У Беларусі выяўлены новы штам каронавіруса «амікрон-ніндзя». Чым ён небяспечны?
    Краіна
    Экасцежку з зонай для прагулак басанож адкрыюць у Мінску
    Адукацыя Беларусы свету
    У Варшаве пачынаюць сваю працу школа і садок для беларускіх дзяцей «Я дома». Ідзе набор вучняў
    Замежжа Гісторыя Беларусы свету
    У Лондане адбудзецца куратарскі тур па выставе «Няскораныя»
    Грамадства
    На Паўла Белавуса завялі новую крымінальную справу — за «здраду дзяржаве»
    Грамадства Беларусы свету
    З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў

Афіша

  • 11.08 — 10.08

    Лекцыя-гутарка з Ганнай Дзягель у Вільні

  • 11.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 11.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 11.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 11.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 11.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 11.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 11.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Сержука Доўгушава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM