У межах падрыхтоўкі да святкавання ХХХ Дня беларускага пісьменства ў г. Гарадку запрашаюцца жыхары Гарадоцкага раёна да удзелу ў абмеркаванні пытання аб прысваенні наймення гарадскому скверу па вуліцы Савецкая, дзе ўсталяваны помнік галоўнаму герою паэмы Канстанціна Вераніцына «Тарас на Парнасе». Абмеркаванне абвешчана на сайце Гарадоцкага райвыканкама.
Сквер Гарадка. Фота: інстаграм «Городокский район. Официально»
Удзельнікі абмеркавання могуць альбо прапанаваць уласную назву, альбо зрабіць выбар паміж прапанаванымі варыянтамі ад мясцовых уладаў:
«Літаратурны сквер»
«Літаратурная альтанка»
«Ля Парнаса»
«Вераніцынскі парк»
«Парк ХХХ Дня беларускага пісьменства».
Акрамя гэтага ў рамках падрыхтоўкі да святкавання ХХХ Дня беларускага пісьменства ў скверы будуць устаноўлены шэсць каменных скульптур і памятны знак, прысвечаныя ХХХ Дню пісьменства.
Сёлета юбілейны Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Гарадку, на радзіме Канстанціна Вераніцына, аўтара сатырычнай паэмы «Тарас на Парнасе», якая стала помнікам беларускай літаратуры ХІХ ст.
Чытайце яшчэ: Што будзе ў Гарадку на Дзень беларускага пісьменства