Пра гэта напісаў Глеб Лабадзенка на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«надзвычай важны крок у захаванні і развіцці Старога Менска — абвяшчэнне гарадзішча Х-ХІ ст., на якім пачынаўся Менск, пешаходнай зонай. на абедзьвюх брамах замчышча ўсталяваныя бар’еры, якія лёгка дадуць прайсці чалавеку, але не дадуць праехаць квадрацыклам, матацыклам і г.д.
гэта было зроблена па ініцыятыве Музея Стары Менск, з усімі неабходнымі ўзгадненнямі Міністэрства культуры, Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Шчамысліцкага сельсавета.
цяжка перадаць адчуванні, калі заспяваеш на тысячагадовых валах бэйбусаў на спартовых матацыклах, якія разрываюць іх буксуючымі коламі», — напісаў глеб Лабадзенка.
Таксама Глеб Лабадзенка адзначыў, што таблічкі з забараняльнымі знакамі ніякага ўплыву не давалі.
«аказалася, што найлепшая таблічка — гэта труба 40 на 60. магчыма, яны яшчэ будуць неяк дэкараваныя дрэвам, але пакуль так.
цешуся, што ў гэтай справе пастаўленая кропка. цяпер можна зноўку падсыпаць дарожкі і ставіць новыя лавачкі для шматлікіх турыстаў, якія едуць у Стары Менск!»