Гарэцкія чытанні запрашаюць да ўдзелу. Падаць заяўку можна да 22 жніўня

8 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры пройдзе Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «ХХХ Гарэцкія чытанні».


Сёлетняя падзея прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, літаратуразнаўцы, лексікографа, фалькларыста, аднаго з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы Максіма Гарэцкага.

maksim_garecki.jpg
пісьменнік Максім Гарэцкі

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Дзейнасць Максіма Гарэцкага пачатку XX стагоддзя.
  • Малая проза Максіма Гарэцкага.
  • Праўда пра вайну Максіма і Леаніда Гарэцкіх.
  • Лексікаграфічная спадчына братоў Гарэцкіх.
  • Смаленскі перыяд творчасці Максіма Гарэцкага.
  • Непаўторнасць і шматграннасць таленту М. Гарэцкага-драматурга.
  • Публіцыстычная дзейнасць Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх.
  • Творчыя і жыццёвыя стасункі пісьменніка.
  • Максім Гарэцкі і сучасны літаратурны працэс.
  • Жыццё і творчасць прадстаўнікоў роду Гарэцкіх.

Рабочыя мовы канферэнцыі — беларуская і руская.

Формы ўдзелу — вочная і завочная. Праезд, харчаванне і пражыванне — за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Адкрыццё канферэнцыі — 10:00. Пачатак рэгістрацыі — 9:30.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях прымаюцца па 22 жніўня 2023 г. на электронны адраc info@bellitmuseum.by з пазнакай «XXX Гарэцкія чытанні».

Даведкі па тэл. +375 (33) 661-63-97 (вучоны сакратар Наталля Валер’еўна Калядчык).

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў і заяўку на ўдзел можна знайсці на сайце bellitmuseum.by

hareckija-chytanni
Фота bellit.museum.by

Чытайце яшчэ: Аб чым была першая беларуская літаратурная дыскусія?