Арганізатарка кінафестывалю Watch Docs Таццяна Гацура-Яворская з’ехала ва Украіну

Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook. У Беларусі яна была пад следствам.


photo_2022-03-13_15-53-53.jpg

«Заклікаць заставацца ў Беларусі можна толькі сваім прыкладам і я ўжо страціла гэтую магчымасць. Але ўсім, хто застаецца / застанецца, хачу сказаць, што наша краіна і рэшткі суверэнітэту трымаюцца / будуць трымацца ў асноўным на вас.

Не да канца яшчэ ўсвядоміла, што я тут. Сірэна паветранай трывогі, якая ўключаецца на мабільным, мозг ўспрымае, як тэлефонны званок... Не ведаю, што чакае далей, але я цвёрда маю намер працаваць на агульную перамогу, выжыць і вярнуцца. І таму, правільна вы пішыце – застаюся, каб захаваць тое, што ёсць, каб было куды вяртацца іншым» – піша Таццяна.