Дызайнер Павел Пілавец папрасіў штучны інтэлект Midjourney намаляваць гербы гарадоў Беларусі ў выглядзе ілюстрацый з фэнтэзійнымі героямі. Вынікам ён падзяліўся на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
У подпісах на малюнках выкарыстаны шрыфт беларускага дызайнера шрыфтоў Дзяніса Серабракова.
Выявы спадабаліся многім. «Вельмi прыгожа!», «Азначае лi гэта, што мастакi застануцца без працы?», «Цікава пра каларыт як так атрымалася, што ён халодны», «Менск самы файны!», «Магілёў, Віцебск і Менск — круцейшыя!» — пішуць у каментарах.
Што тычыць Брэста, на гербе якога лук і стрэлы, Павел адказаў, што такую выяву было рабіць сумнавата, таму ён рашыў, што «лучнік — найлепшае рашэнне».
А якія з фэнтэзійных гербаў падабаюцца вам?