Танцуючыя насільшчыкі трунаў з Ганы, якія сталі героямі папулярнага мема, запісалі відэазварот да людзей на фоне распаўсюду каранавірусу.
У сваім звароце яны падзякавалі апладысментамі лекарам з усяго свету за іх цяжкую працу падчас пандэміі. Акрамя таго, яны заклікалі ўсіх заставацца дома або прыйсці патанчыць з імі.
Нагадаем, што мем з насільшчыкамі трунаў, якія танчаць пад EDM-трэк Astronomia, стаў папулярны ў красавіку. Відэа сталі прымацоўваць да ролікаў, якія непазбежна сканчаюцца няўдачай або нават пагражаюць смяротнай небяспекай.
Упершыню гэты ролік выклаў тревел-блогер Travelin Sister ў 2017 годзе. Ён распавёў, што ў афрыканскай краіне Гана ёсць традыцыя: жыхары наймаюць адмысловых насільшчыкаў трунаў, якія танцуюць пад вясёлую музыку падчас пахавальнай працэсіі.
Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!