Таямніцы мінулага, цікавыя факты, легендарныя асобы, шмат чаго невядомага вам раней з беларускай гісторыі вы зможаце даведацца ад доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча ў відэапраекце Budzma.org «Гісторыя за 5 хвілін». Гэтым разам выпраўляемся ў падарожжа па старонках гісторыі Падляшскай зямлі.
Чаму Падляшша атрымала такую назву? Хто насяляў гэтыя землі тысячы гадоў таму? Калі і кім гэтая тэрыторыя была падпарадкаваная? Пры чым беларусы да фарміравання мясцовай гаворкі? Што знаходзілі археолагі ў часы раскопак на гэтых землях? Як Падляшша патрапіла ў ВКЛ і што было з ім далей? Падрабязна на пытанні адказвае гісторык Алесь Краўцэвіч у чарговым відэа гістарычнага праекта ад «Будзьма беларусамі!».
Ведаць гісторыю сваёй Радзімы — абавязак сапраўднага грамадзяніна. Гэтая навука распавядае пра жыццё мінулых пакаленняў, іх ўнутраныя стасункі паміж сабой, знешнія дачыненні з суседзямі. Гісторыя ўказвае на памылкі мінулых часоў і вучыць не рабіць іх наноў. У гэты няпросты час «Будзьма беларусамі!» прапануе пачаць вывучаць або пашырыць свае веды па гісторыі Беларусі разам з вядомым гісторыкам і археолагам Алесем Краўцэвічам, які зробіць экскурс ад самых старадаўніх часоў нашай мінуўшчыны да атрымання Беларуссю незалежнасці. Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.
Наступны раз здзейснім віртуальнае падарожжа на тэрыторыю гістарычнай Літвы і пагаворым пра Гродзенскае княства.
Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.
Глядзіце яшчэ:
Навошта Ян Няпрэцкі стварыў карту ВКЛ без Белавежскай пушчы і да чаго тут езуіты?