У новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін» гаворка ідзе пра вайсковыя і палітычныя дасягненні аднаго з самых вядомых дзяржаўных дзеячаў таго часу – Гарадзенскага князя Давыда.
Як князь Давыд нашкодзіў крыжакам падчас іх пахода на Наваградак? Ці была Гародня сапраўднай фартэцыяй, што спыняла наступы крыжакоў на землі Вялікага Княства? Як Давыд Гарадзенскі звязаны з Пскоўскай Рэспублікай і чаму ён дапамагаў жыхарам Пскова адбівацца ад лівонцаў? Чаму пасля пахода Давыда на Мазовію тагачасныя ордэнскія храністы называлі Вялікае Княства Літоўскае пагрозай усяму хрысціянскаму свету? Як Давыд быў забіты? Шукаць адказы на гэтыя пытанні выпраўляемся ў мінулае з гісторыкам Алесем Краўцэвічам.
Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.
У наступнай відэасустрэчы гаворка будзе ісці пра супрацьстаянне Літвы і яе заклятага ворага – Тэўтонскага ордэна.
Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.
Чытайце яшчэ:
Давыд Гарадзенскі — князь, які не прайграў ніводнай бітвы