«Еўрасаюз і Чэхія, у прыватнасці, павінны падтрымаць беларусаў, якія церпяць ад рэпрэсій». Пра беларускую дыяспару, пра наступствы агрэсіі супраць Украіны і бягучыя падзеі Delfi.lt распавяла Нінай Скеп’ян, гісторык і дырэктар Беларускага інстытута ў Празе.
Крыніца: delfi.lt
Выступаючы на афіцыйных мерапрыемствах з нагоды Дня незалежнасці Беларусі, які адзначылі 3 ліпеня, Аляксандр Лукашэнка публічна прызнаў, што Беларусь у так званай спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне ўдзельнічае свядома. Ці можам мы лічыць гэта чыстасардэчным прызнаннем, і ці рушаць услед за гэтым нейкія больш актыўныя дзеянні, а менавіта ўварванне беларускай арміі на тэрыторыю Украіны?
Мне цяжка меркаваць аб тым, што адбываецца ў галаве спадара Лукашэнкі, але, на мой погляд, гэта малаверагодна. Большасць насельніцтва Беларусі не падтрымлівае ўступленне беларускай арміі ў актыўныя баявыя дзеянні. Пра гэта сведчаць вынікі апошніх сацапытанняў, якія былі апублікаваны нядаўна. Калі я не памыляюся, там гаворка ішла пра тое, што падтрымліваюць уступленьне беларускай арміі толькі 11 адсоткаў рэспандэнтаў. Я думаю, што зараз настроі ў беларускім грамадстве такія, што прыняцце рашэння аб удзеле беларускай арміі ў актыўных баявых дзеяннях, у любых актыўных дзеяннях проста сарвуць тую крышку, якая зараз закручана ўладай дастаткова моцна.
Ці не знаходзіце вы парадаксальнымі заявы Лукашэнкі? Па-першае, сама дата 3 ліпеня ў якасці Дня незалежнасці: 3 ліпеня гэтая гадавіна вызвалення Мінска, — але не ўсёй Беларусі, — ад фашыстаў падчас Другой сусветнай вайны. А па-другое, атрымліваецца, што Дзень незалежнасці менавіта зараз адзначаецца ва ўмовах фактычнай залежнасці ад Расіі.
Калі паглядзець у рэтраспектыве на ўзаемаадносіны Расіі і Беларусі, то пра гэтую залежнасць мы можам казаць ужо апошніх, скажам так, 24 гады, гэта дакладна. Дата гэтага дзяржаўнага свята абрана ў адпаведнасці з прадстаўленнем цяперашняй улады аб незалежнасці. Наратыў гэтай улады і аснова яе ідэалогіі на працягу доўгіх гадоў грунтуецца на ідэі аб тым, што незалежнасць звязана з перамогай у Другой сусветнай вайне.
Беларускі праўладны прапагандыст Андрэй Лазуткін тлумачыць незалежнасць Беларусі як магчымасць прымаць самастойныя рашэнні ў саюзе з Расеяй, супрацьпастаўляючы гэтыя рашэнні агрэсіўным дзеянням Захаду. Як вам такое тлумачэнне?
Гэта ўсё абсалютна ўваходзіць у канву таго, што адбываецца апошнія паўгода, а, можа быць, нават і апошніх некалькіх гадоў. Гэта абсалютна ўкладваецца ў кантэкст асноўных беларускіх прапагандысцкіх наратываў, непасрэдна звязаных з расійскай прапагандай, дзе, у сваю чаргу, гаворка ідзе аб падпарадкаваным становішчы былых рэспублік Савецкага Саюза ў адносінах да дамінантнай Расійскай Федэрацыі.
Такія заявы Лукашэнкі і ўсіх гэтых рэжымных палітолагаў і прапагандыстаў цягнуць за сабой праблемы, з якімі беларусы сутыкаюцца зараз еўрапейскіх краінах. Шмат гавораць, у тым ліку, і пра Чэхію, ёсць праблемы з чэшскімі візамі для беларусаў, з атрыманнем віду на жыхарства. Якая ў гэтым плане сітуацыя на сённяшні дзень?
Сітуацыя падобная на тую, што была падчас кавідных абмежаванняў. Гэта значыць, для большасці грамадзян Беларусі ўезд у Чэшскую Рэспубліку абмежаваны, і, па сутнасці, немагчымы. Такі стан спраў пасля пачатку актыўных баявых дзеянняў Расіі ва Украіне. Пасля таго, як усе астатнія еўрапейскія дзяржавы пераканаліся ў тым, што стрэлы па Украіне рабіліся з тэрыторыі Беларусі, Беларусь у Чэхіі была ўспрынята як краіна-суагрэсар і, адпаведна, адразу вадзіліся і дадатковыя абмежаванні. Абмежавалі ўезд і падачу на атрыманне працоўных віз, быў абмежаваны ўезд для будучых студэнтаў, гэта значыць для абітурыентаў. Таксама былі абмежаваныя магчымасці для тых, хто мог запытваць візы па ўз’яднанні сям’і. Беларуская дыяспара ў Чэхіі імкнулася мінімізаваць негатыўныя наступствы ўсіх гэтых новых правіл. Гэтак жа, як і калегі з ліку расейскіх грамадзянаў, мы спрабавалі патлумачыць ураду Чэхіі, што беларускае грамадзтва не тоеснае рэжыму, цяперашняй беларускай уладзе. Мы таксама спрабавалі тлумачыць, што нягледзячы на прыгнечанне пратэстаў, адбываецца далейшая барацьба з рэжымам і што для беларусаў, якім пагражае небяспека на радзіме, уезд у Чэхію павінен заставацца адкрытым. Нашы намаганні не прайшлі марна, нашы ініцыятывы падтрымала Святлана Ціханоўская падчас яе візіту ў Чэхію. Была дасягнута дамоўленасць, што магчымасць атрымаць гуманітарную візу застаецца, таксама застаецца і магчымасць па гуманітарных мэтах прыехаць у Чэшскую Рэспубліку. На жаль, для тых людзей, якія тут ужо доўгі час жывуць, маюць від на жыхарства і займаюць актыўную палітычную пазіцыю, апазіцыйна настроеных у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, практычна нерэальна пабачыцца са сваімі сваякамі з Беларусі. Таму што ў большасці выпадкаў проста на падставе роднасных сувязяў пакінутым у Беларусі чальцам сем’яў візы цяперне выдаюць.
Важна, што беларуская дыяспара, дэмакратычныя сілы звяртаюцца з мэсэджам аб тым, што рэжым Лукашэнкі і беларускае грамадства гэта не адно і тое ж. З іншага боку, чэшскія афіцыйныя ведамствы і чэшскае грамадства — гэта таксама не адно і тое ж. Наколькі адрозніваюцца адносіны да звычайных беларусаў з боку чэшскага грамадства і з боку афіцыйных ведамстваў?
У асноўным добрае стаўленне да беларусаў сфармавалася, дзякуючы пратэстам, таму што чэшскія сродкі масавай інфармацыі вельмі актыўна асвятлялі пратэстны рух у Беларусі. Мне здаецца, гэта абудзіла і пэўны гонар сярод эканамічных мігрантаў, бо ў Чэхіі апроч палітычных эмігрантаў з Беларусі, ёсць і эканамічныя. Казаць пра стаўленне да беларусаў у Чэхіі ў цэлым дастаткова складана, таму што тут у адносінах да мігрантаў роўнае стаўленне, яно аднолькавае да ўсіх. Калі ёсць закон, які нешта абмяжоўвае, то чэшскія ведамствы яго выконваюць. Не скажу, што ёсць масавае непрыманне беларусаў у Чэхіі. І, дарэчы, я таксама не заўважыла, каб вельмі моцна выяўлялася ксенафобія ў адносінах да расейцаў.
Частка беларускіх дэмакратычных сіл зараз актыўна прасоўваюць ініцыятыву па наданні Беларусі дэ-юрэ статусу акупаванай тэрыторыі. Наколькі такое прызнанне магло б вырашэння ўсіх праблем, пра якія мы зараз гаварылі?
Гэтая ініцыятыва, магчыма, магла б дапамагчы беларусам, але, на жаль, ніхто такі статус Беларусі па ўсіх параметрах не прызнае. І гэта не дапаможа. Калі казаць пра візавыя пытанні, то ў гэтай сітуацыі Чэхія абараняе сябе і абараняе сваіх грамадзян ад магчымых якіх-небудзь, скажам так, складанасцяў у адносінах да беларускіх мігрантаў. Безумоўна, Чэхія зараз цалкам накіравана на падтрымку Украіны, на арганізацыю як мага больш эфектыўнай дапамогі ўкраінцам. У прынцыпе беларуская дыяспара занятая тым самым. Я ўпэўнена, што і рускія калегі робяць тое ж самае. На дадзены момант на парадку дня ў беларускай дыяспары ў Чэхіі — нагадваць пра Беларусь, каб усё ж не забываліся на тое, што ў Беларусі працягваецца закісанне, у Беларусі працягваюцца пратэсты, у Беларусі працягваюцца рэпрэсіі. Якраз-такі зараз намаганні ўсяго Еўрапейскага саюза і Чэхіі ў тым ліку павінны быць накіраваны на падтрымку нашай супольнасці, дэмакратычна настроеных жыхароў Беларусі, якія зараз проста стогнуць пад цяжарам рэпрэсій. І калі гэтая падтрымка будзе эфэктыўнай, то, адпаведна, гэта пацягне за сабой і выхад Беларусі з гэтага альянсу з Расеяй, і будзе вырашанае пытаньне з выкарыстаньнем расейскімі войскамі беларускай тэрыторыі. Гэта проста ўзаемазлучана. Як беларуская дыяспара, так і беларускія палітыкі на эміграцыі імкнуцца гэта данесці і кожны раз падкрэсліваюць, што гэта ўсё ўзаемазвязана.
Ці вядома вам, у якіх краінах Еўропы ў беларусаў пасля 24 лютага менш за ўсё праблем, што пра гэта гавораць прадстаўнікі беларускіх дыяспар?
Я б сказала, што чым далей ад мяжы Беларусі, тым менш праблем. Бо чым бліжэй геаграфічна да зоны канфлікту, тым вастрэй ён успрымаецца і тым больш бывае рэакцый ад звычайных грамадзян, калі яны раптам чуюць гаворку рускую ці беларускую, або бачаць беларускія нумары на машынах. Я ведаю, што выпадкі дыскрымінацыі здараліся ў Польшчы, у Латвіі, у Літве. З гэтым таксама беларуская дыяспара працавала і працягвае працаваць. Чым далей ад зоны канфлікту, тым спакайнейшае стаўленне як да беларусаў, так і да праблемы датычнасці беларускай дзяржавы да вайны.
Мы абмяркоўваем з нашымі суразмоўцамі з Расіі, які можа быць будучы лад гэтай краіны пасля паразы Уладзіміра Пуціна ў гэтай вайне. А як вам бачыцца будучыня Беларусі?
Я бачу будучыню Беларусі як краіны, дзе будуць дэмакратычна абраныя лідэры, якія будуць ісці па шляху рэформаў і шмат займацца сваёй справай, і весці шматвектарную знешнюю палітыку, і быць уключанымі ў агульнаеўрапейскі і ў агульнасусветны як палітычны, так і эканамічны ландшафт.