Эйсмант назваў Цукерберга Гітлерам XXI стагоддзя і заклікаў заблакаваць «Facebook»

Рэдактар беларускіх дзяржаўных СМІ і дэпутат Палаты прадстаўнікоў у чарговым выпуску «Клуба рэдактараў» абмеркавалі ўчарашнюю навіну пра змены ў палітыцы ў дачыненні да мовы нянавісці кампаніі «МЕТА», піша «Новы Час».


70.jpg

 
Яны заклікалі заблакаваць «Facebook» у Беларусі. Кіраўнік «Белтэлерадыёкампаніі» Іван Эйсмант нават параўнаў Марка Цукерберга з Адольфам Гітлерам.

«Цукерберг — гэта Гітлер XXI стагоддзя. 2021 года. Павінна гэтая сетка быць закрыта на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У дачыненні да іх павінна быць распачата крымінальная справа», — сказаў Іван Эйсмант.

Іншыя ўдзельнікі падтрымалі Эйсманта.

Учора ў Расіі Генпракуратура ўжо падала ў суд заяву аб прызнанні «META» экстрэмісцкай арганізацыяй. Следчы камітэт РФ узбудзіў у дачыненні да службовых асоб кампаніі крымінальную справу. Таксама прынята рашэнне заблакаваць сацыяльную сетку «Instagram». «Facebook» ужо заблакаваны ў Расіі.

У Беларусі пакуль абедзве сацыяльныя сеткі застаюцца даступнымі.

«Новы Час»