Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай.


Словы «меч» або «хлеб» у нашых мовах маюць гоцкае паходжанне, але адкуль яны прыйшлі да нас? Калі? Чаму гэты кавалак гісторыі сцёрты з нашай свядомасці? Плямёны готаў не толькі ішлі праз нашыя землі больш за 1500 год таму ад Балтыкі да Чорнага мора, але і мелі тут сваю протадзяржаву, старэйшую за Русь. Дык можа, тут і трэба шукаць калыску беларускай і ўкраінскай дзяржаўнасці як такой?

Пра гэта ў новым выпуску раскажа Кацярына Ваданосава.


Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.