Падчас раскопак на месцы старога Менска знайшлі грабеньчык, якому 1000 гадоў

На месцы, дзе ў старажытнасці знаходзіўся горад Менск, праводзяцца археалагічныя раскопкі, падчас якіх выявілі цікавую знаходку. Пра гэта паведамляецца на інстаграм-старонцы сядзібы «Стары Менск».


163.jpg


«<...> на раскопках у Старым Менску знайшлі грабенчык, якому 1000 гадоў! Ён зроблены з косці. І, мяркуючы паводле памеру, расчэсвалі ім бараду або вусы, а калі прыгадаць, што на ўсіх гістарычных малюнках Усяслаў Чарадзей з барадой і вусамі...», — піша Gleb Menski.

164.jpg

165.jpg


Нагадаем, што раскопкі ў Старым Менску, на замчышчы і селішчы ХІ стагоддзя, ідуць кожны дзень, уключна з суботай. Археолагі запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у раскопках Старога Менска. 

Як можна далучыцца да раскопак, чытайце тут.