Фэст беларускай музыкі Graj запрашае маладых выканаўцаў да ўдзелу ў конкурсе «Зайграй на Graj!». Пераможца атрымае магчымасць 5 верасня выступіць на юбілейным, пятым фестывалі Graj ў варшаўскім клубе Niebo разам з легендарнымі беларускімі гуртамі — Volski, J: Морс, Dzieciuki, РСП, Дай Дарогу.
Фота з інстаграма фестывалю
«Гэты конкурс — добрая магчымасць маладым артыстам не толькі прадставіць сваю музыку, але і знайсці новых прыхільнікаў ды атрымаць жывую рэакцыю слухачоў», — заахвочваюць арганізатары фестывалю.
Конкурс праходзіць у 4 этапы:
-
Да 30 ліпеня — прыём заявак ад артыстаў;
-
31 ліпеня — абвяшчэнне 10 фіналістаў конкурса (адбор ладзіць каманда фэсту);
-
1–19 жніўня — народнае галасаванне на каналах фестывалю;
-
20 жніўня — абвяшчэнне пераможцы, які і выступіць на фэсце Graj.
Падаць заяўку на ўдзел можна ўжо сёння па спасылцы.
Сувязь з арганізатарамі: wildbeatpl@gmail.com
Вядучыя фестывалю: Валера Руселік і Марына Савіцкая.
Квіткі бярыце па спасылцы.