Гурт «Касары» запісаў калядную песню паводле ўнікальнай традыцыі з беларускага Палесся

Мужчынскі гурт «Касары» вырашыў парадаваць сваіх слухачоў і запісаў калядную песню «Ну-ну-ну, Казёл».


«Kasary»

На беларускім Палессі, у Жыткавіцкім раёне, захавалася ўнікальная традыцыя: на «Каляды» па хатах водзяць Казла, а не Казу. Гэты абрад уключае віншаванні гаспадароў, збор дароў і спеў традыцыйнай песні:

«Ну-ну-ну, Казёл, поварочайся,

Па ўсяму двару госпадарскаму.

Госпадар сядзіць да й на покуці,

А на нём шуба шоўкам обліта».


 


Асаблівасць абраду яшчэ і ў тым, што з казлом калядавалі выключна мужчыны. Гэты звычай паходзіць з дахрысціянскіх часоў і захоўвае глыбокія карані беларускай культуры.

Слухайце песню і падпісвайцеся на старонкі гурта — неўзабаве адбудзецца прэм’ера яшчэ адной кампазіцыі!


Тым часам «Касары» працягваюць сваё музычнае падарожжа. Зусім нядаўна гурт даў сольны канцэрт у Беластоку, выступіў на фестывалі электроннай музыкі Varusniak, заспяваў на Раство ў Касцёле святога Аляксандра ў Варшаве і ўжо пачаў працу над новай праграмай.