Molchat Doma выпусцілі новы сінгл «Сон» і кліп да яго

Самы знакаміты беларускі гурт за мяжой выпусціў новы сінгл і кліп да яго. «Сон» — першы трэк з новага альбома «Белая паласа», рэліз якога запланаваны на 6 верасня, піша тэлеграм-канал «КЛІК».


Molchat Doma — «Сон»

Да новай працы музыкі падышлі дасканала. Рэжысёрам кліпа стаў Браян М. Фергюсан — фільммейкер, які працаваў з Garbage, Alice Glass, The Soft Moon, Ladytron і іншымі знакамітымі музыкамі. 

«Сон» уяўляе сабой шасціхвілінную кароткаметражку ў духу фільмаў Дэвіда Лінча, дзе вобразнасць важнейшая за змест. Гэта прыгожы і магічны кліп, які абгульвае метафізічны бок чалавечых сноў.


У музычным плане Molchat Doma таксама сталі больш разнастайнымі. Не адыходзячы ад канонаў жанру, музыканты ступілі ў глыбіню, добра так папрацаваўшы над арыгінальнасцю гітарных пройгрышаў і шчыльнасцю гуку. «Сон» — праца, якая адначасова выклікае гонар за сваіх і падагравае цікавасць да новага альбома.

Чытайце яшчэ:

«Тут нікому не месца». Першы сінгл сумеснага музычнага праекта Светы Бень і Сяргея Навіцкага WTBSK ужо можна паслухаць

Пяшчотны поп-панк, рок у стылі Skillet і прагрэсіўны фолк. Слухаем разам новыя рэлізы беларускіх музыкаў