“Галасы” прэзентавалі ў Гродна

hal_4

Прэзентацыя аўдыёвыдання “Галасы Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” адбылася 5 траўня ў памяшканні Таварыства беларускай школы ў Гродна.

hal_3

У імпрэзе ўзялі ўдзел аўтар праекту, паэт і журналіст Глеб Лабадзенка і паэт Анатоль Вярцінскі. Яны чыталі наведнікам імпрэзы вершы беларускіх класікаў і інтрыгавалі падрабязнасцямі малавядомых гісторыяў з іх жыцця. Падтрымаць атмасферу беларускага свята дапамог саліст гурта “Босае сонца” Алесь Зайцаў.

hal_2

Бадай, адным з самых запамінальных аповедаў апынулася гісторыя прыгодаў Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Вярцінскага з цемнаскурай дачкой прэм’ер-міністра Уганды, з якой паэты пазнаёміліся ў Маскве падчас правядзення ў горадзе дзён беларускай літаратуры. Асабліва яна спадабалася Уладзіміру Караткевічу. Як адзначыў Анатоль Вярцінскі, Караткевіч любіў пасля паўтараць, што ён быў у адным кроку ад шлюбу з “угандыйскай прынцэсай”.

hal_6

hal_7

Прэзентацыя “Галасоў” у Гродна адбылася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Аўтары з задавальненнем адгукнуцца на запрашэнне выступіць у любым горадзе Беларусі.

hal_5

Фота Глеба Лабадзенкі.

Тэгі: