Галоўнае пра грамадска-культурніцкую кампанію “Будзьма беларусамі!”
1. Ідэя кампаніі
2. Мэты кампаніі
3. Рэалізацыя кампаніі
4. Партнёры кампаніі
5. Як далучыцца кампаніі
6. Удзел у кампаніі
7. Асвятленне кампаніі
У сучасным зменлівым свеце найбольш цэняцца самабытнасць, пачуццё годнасці і яснае бачанне перспектывы.
Беларусы вартыя быць паспяховым народам.
Поспех магчымы толькі ў адзінстве.
Аб’яднаць беларусаў можна на глебе павагі да сябе, сваёй краіны, яе гісторыі, культуры і мовы.
Беларус – гэта кожны грамадзянін Беларусі, незалежна ад нацыянальнага паходжання.
Веданне, культуры, гісторыі і мовы сваёй краіны дае чалавеку адметнасць сярод іншых народаў.
Будзьма беларусамі – гэта нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі!
Уверх
Абудзіць у жыхароў Беларусі інтарэс да культуры сваёй краіны.
Заахвоціць беларусаў да ўсведамлення беларускай культуры як уласнай каштоўнасці.
Мы хочам, каб жыхары нашай краіны прамаўлялі слова “беларус” з годнасцю.
Мы хочам аб’яднаць беларусаў.
Уверх
Мы будзем ладзіць шматлікія культурныя і асветніцкія акцыі па ўсёй Беларусі: лекцыі па беларускай гісторыі і культуры, канцэрты беларускіх музыкаў і гуртоў, выставы нашых найлепшых мастакоў, сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі кніг, часопісаў і музычных праектаў і шмат іншага.
Уверх
Заклікаем далучацца да кампаніі!
Уверх
Удзельнікам кампаніі можа стацца кожны, хто дасылае свае навіны на сайт budzma.org, наведвае імпрэзы кампаніі, распаўсюджвае інфармацыю пра кампанію. Таксама можна звярнуцца да каардынатараў “Будзьма!” з прапановай арганізаваць імпрэзу пад лозунгам кампаніі. Кампанія “Будзьма!” паспрыяе прыезду ў ваш горад беларускага літаратара, мастака, музыканта ці навукоўца.
Уверх
“Будзьма!” публікуе анонсы сваіх мерапрыемстваў ды іншую інфармацыю, звязаную з кампаніяй на сайце budzma.org.
Вярнуцца на пачатак