Гамяльчане стварылi першую цацку, якая можа стаць нацыянальным брэндам

Першая партыя ўнікальных цацак-сувеніраў “Бульбаёсцік” выпушчана на прыватным унітарным прадпрыемстве “Радуга” ТАА “Актамір”.

Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Міхаіл Коршак, на вытворчасці спа­дзяюцца, што гэта цацка здольна стаць нацыянальным брэндам. Тут плануюць распрацаваць цэлую бульбяную сямейку — бабулю, дзядулю, бацькоў хлопчыка-бульбаёсціка. У якасці абгорткі, напэўна, будзе выкарыстоўвацца мешкавіна: якая ж бульбачка без мяшка?

І сапраўды, кожная сям’я ў Беларусі лічыць скарбам бульбачку, і калі яна ёсць — то не страшны любы госць. Столькі страў з яе гатуецца! Ідэя цацкі належыць Раісе Дзейкун, аўтару кніжак “Прыгоды Бульбаёсціка”, “Сямейка бульбяная” і іншых, прысвечаных нацыянальнаму скарбу. Першая партыя Бульбаёсціка ўжо радуе дзятву Гомельскага раёна.

Тамара Кручэнка, “Гомельская праўда”

Тэгі: