Гарадзенская “Мова Нанова” распавядала пра беларускую ежу

На гарадзенскай “Мове Нанова”, што ўжо больш месяца ладзіцца Цэнтрам «Трэці Сектар», 14 красавіка размова ішла пра штодзённае і актульнае, што аднолькава цікава як жанчынам, так і мужчынам, як дзецям, так і сталым людзям – пра ежу. Сваімі рэцэптамі і гісторыяй беларускай кухні дзяліўся госць з Зэльвы, аўтар кнігі пра беларускую кухню Юры Качук. А вядоўцамі гэтым разам былі Вольга Астроўская ды Антось Янкоўскі:

– Першапачаткова – гэта ежа, гэта тое, дзякуючы чаму мы жывем. Другое, што наша беларуская ежа – гэта нашая адметнасць, адметнасць нашага народа. Чым мы сілкуемся, якія традыцыі ў нас, якія стравы дамінантныя. Большасць нашых страў – гэта традыцыйныя, якія каранямі ідуць вельмі далёка-далёка ў гісторыю. Вось гэта і хацелася паказаць, расказаць. У сённяшнім асяродку вялікага выбару розных страў, розных заморскіх прадуктаў хацелася паказаць, што сваё – самае прыемнае і самае смачнае. Бо так яно і ёсць.

На сустрэчу завітала некалькі дзясяткаў гарадзенцаў, а наступным заняткам для навучэнцаў мовы стануць “Часткі цела па-беларуску”.

 

Ігар Мікалаеў, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.

Тэгі: