Гарадзенскае МедыяЛета: чатыры ў адным

07.05.2015 Адукацыя

Чатыры аўтарскія курсы ў межах унікальнай для Гродна мультымедыйнай праграмы прапануе гарадзенцам “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых” Студыя карысных кампетэнцый “.

На працягу некалькіх тыдняў удзельнікаў курсаў чакае знаёмства з асновамі фотажурналістыкі, здымкі і мантажу відэа, сувязяў з грамадскасцю (PR), інфаграфікі і візуалізацыі дадзеных.

Прафесійныя трэнеры, невысокія кошты, невялікія групы і сяброўская атмасфера на занятках – усё гэта абяцаюць арганізатары курсаў, якія пачнуць працаваць у другой палове траўня.

Падрабязнае апісанне праграмы, кожнага з курсаў, умоў удзелу ў іх можна прачытаць на блогу “Студыі карысных кампетэнцый”.

© Твой стыль

 

Тэгі: