На спаборніцтвах экстрэмальнай гульні Nightcity, што адбываліся на Аўгустоўскім канале, перамаглі гарадзенцы з каманды “Няш-Мяш”.
Гэтым разам маладзёны паказалі свае уменні ў валоданні мясцовасцю, пераадоленні воднага шляху на байдарках, даведаліся пра вайсковую і турыстычную гісторыю рэгіёна. Апроч дзевяці камандаў з Гародні ўдзел у мерапрыемстве ўзялі каманды з Мінска і Берасця, Гомеля і Магілёва. Адзіным замежным госцем стала каманда з Санкт-Пецярбургу. Пра сваю перамогу расказвае Павал Пачкоўскі, прадстаўнік каманды – пераможцы турніру:
– Перамагчы нам дапамагло тое, што мы амаль усю гульню ішлі другімі, трэцімі. Мы да самага канца ні на ёту не пачыналі бегчы марудней ці слабей шукаць. Мы робім усё так, нібы лідзіруем і трэба зрабіць усё для перамогі. Да самага апошняга ўзроўню мы не думалі, што ў нас ёсць нейкі шанец, і рабілі тое, што маглі. Аказалася што гэтага дастаткова, каб перамагчы.
Пра гульню расказвае Павал Красько, адзін з арганізатараў праекта і гульні:
– У гэтай гульні паказалі ўнікальны аб’ект з добрага боку: шлюзы, Аўгустоўскі канал, доты, лес. Пра тое, чаго не было раней, нейкіх турыстычных і спартовых этапаў. Гэтым разам былі таксама байдарачныя этапы, пераправы. Вялікая колькасць тэхнічных элементаў, якія зрабілі гульню больш выразнай і цікавай.
На гульню прыехала адзіная каманда з-за мяжы – “Расчлянёнка” з Санкт-Пецярбургу.
– Нам гульня вельмі спадабалася. На маю думку не было ніякіх арганізатарскіх прамашак, адзіная праблема – гэта тое, што не было іншых лакацый, апроч дотаў, якія ўяўляюць сабою гістарычныя аб’екты. І гэта аўтарская знаходка. Мы ў сябе на радзіме трохі па-іншаму гуляем. Падабаецца, што тут выкарыстоўваецца логіка. І вельмі добра, што нам можна было вырашаць усё ў палявых умовах. А на самой гульні спадабаліся водныя ўзроўні. Кажуць. Што былі і лепшыя гульні, але я і гэтай гульнёй вельмі здзіўлены. Дзякуй арганізатарам за гульню.
Пасля святочнай часткі ўручэння ўзнагародаў прысутных чакала начная дыскатэка і конкурсы. Гэтыя спаборніцтвы і начныя мерапрыемствы праходзілі у рамках ХІ гадавіны праекта “Начны горад”. https://nightcity.en.cx/
Андрэй Мялешка
Фота Андрэя Мялешкі і Аляксандра Саенкі
Тэгі: Горадня