• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.10.2015 | У краіне Літаратура

Гарадзенскія сустрэчы «Дзеяслова» (+фота)

У межах грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» у Гародні адбыліся дзве літаратурныя сустрэчы з рэдакцыяй і аўтарамі часопіса «Дзеяслоў».

Першай прымала гасцей з Мінска і Любліна па-восеньску ўпрыгожаная зала гарадзенскага Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Злева направа: Ала Петрушкевіч, Анатоль Брусевіч, Наталля Русецкая

Да чытачоў і слухачоў прыехала паэтка з Любліна Наталля Русецкая, якая прэзентавала сваю новую кнігу вершаў “Каштаны ў кішэнях”. Зборнік нядаўна пабачыў свет у “Бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў” і ўпершыню быў прадстаўлены на “Вечары з “Дзеясловам” у бары “ДК” у Мінску.

Наталля Русецкая

Анатоль Брусевіч

Выказаць сваё бачанне паэзіі Наталлі Русецкай удалося паэтам з Горадні Анатолю Брусевічу іАле Петрушкевіч, якія пачыталі таксама і свае паэтычныя творы.

Анатоль Івашчанка

Адказны сакратар “Дзеяслова” Анатоль Івашчанка расказаў пра гісторыю і мэты незалежнага літаратурнага часопіса, пазнаёміў прысутных з зместам свежых нумароў часопіса, якія былі падораныя ў фонды музея Максіма Багдановіча. А яшчэ – прачытаў некалькі сваіх вершаў з кнігі “Хай так”.

Таццяна Беланогая

Завершыў вечарыну выступ паэткі і барда Таццяны Беланогай. Пачала яна з песні на верш Максіма Багдановіча “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…”, а таксама расказала пра свой новы альбом песняў на вершы Яўгеніі Янішчыц. Ён запісваецца якраз цяпер і будзе да таго ж змяшчаць запісы аўтарскага чытання самой Янішчыц, знойдзеныя і перададзеныя для апрацоўкі сынам паэткі.

Айцец Павел Каспяровіч і Анатоль Івашчанка

Другая сустрэча адбылася ў даволі нечаканым для беларускіх літаратараў месцы – актавай зале Свята-Пакроўскага сабора. Арганізоўваў вечарыну праваслаўны святар а. Павел Каспяровіч. Дзякуючы яму сустрэча з фармату чытанняў мінскіх і гарадзенскіх паэтаў, які быў прадстаўлены ў багдановіцкім музеі, ператварылася ў дыялог і нават дыскусію, да якой ахвотна далучыліся і гледачы.

Наталля Русецкая

Таццяна Беланогая

Былі абмеркаваныя паэзія і музыка, літаратура і рэлігія, праблемы выдання і распаўсюду беларускіх часопісаў і кніг. Вельмі шмат пытанняў задалі Наталлі Русецкай, цікавіліся станам беларускай філалогіі і славістыкі ў Польшчы, улюбёнымі паэтамі і музыкамі.

Анатоль Івашчанка

Аўтограф ад Анатоля Івашчанкі

Аўтограф ад Таццяны Беланогай

Працягваючы тэму музыкі, Анатоль Івашчанка праспяваў некалькі песень з перакладной “Анталогіі перакладаў расійскай рок-паэзіі”, надрукаванай у №69 часопіса “Дзеяслоў”, а Таццяна Беланогая выканала шэраг сваіх песень і таксама прадставіла пакладзеныя на музыку вершы Яўгеніі Янішчыц.

Напрыканцы аўтары найцікавейшых пытанняў атрымалі сувеніры ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Чытайце таксама:

Наталля Русецкая: «Паэзія – гэта светаадчуванне»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип