Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску

На сайце пісьменніцы Джоан Роўлінг адкрылі бясплатны доступ да кніг пра Гары Потэра на ўкраінскай мове.


2022-05-26_12-03-05.png

На дадзены момант легальна і бясплатна можна прачытаць першыя тры кнігі: «Гары Потэр і філасофскі камень», «Гары Потэр і таемная зала, а таксама «Гары Потэр і вязень Азкабана». Хутка абяцаюць адкрыць доступ і да астатніх кніжак пра «хлопчыка, які выжыў».

«Нашы думкі з усімі тымі, хто пацярпеў ад канфлікту ва Украіне», — піша каманда выдавецтва «Pottermore Publishing».