• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.05.2016 | Грамадства Беларуская мова

“Heta Belarus Dzietka” – каманда, стварыўшая кнігу-бестсэлер, збірае грошы на 2 новыя кнігі пра Беларусь!

«Heta Belarus Dzietka» – гэта кніга-бестсэлер, напісаная на аснове матэрыялаў аднайменнага блога. Аўтарамі кнігі з’яўляюцца Марыя Чаракова і Марта Чарнова.

Heta Belarus Dzietka

З 30 марта по 18 мая каманда праекту Heta Belarus Dzietka праводзіць краудфандынг-кампанію (збор сродкаў), арыентаваную на беларускую і замежную аўдыторыю. ЗАСТАЛОСЯ яшчэ 3 дні, каб падтрымаць праект!

“Мы нарадзіліся на Беларусі, а выраслі ў Галяндыі і ЗША, адпаведна. Пасля мы ў розны час вярнуліся на Беларусь і вось ужо два гады працуем над нашым сумесным праектам. Місія праекту складаецца ў папулярызацыі Беларусі ў свеце. Праз вясёлыя коміксы і блогі мы распавядаем пра краіну замежнікам, а таксама імкнемся прыцягнуць да нашай місіі беларусаў за мяжой”, – распавядае Марыя Чаракова, адзін з аўтараў папулярнай кнігі коміксаў.

Heta Belarus Dzietka

Мэта краудфандынгавай кампаніі – сабраць мінімум 125 000 000 мільёнаў беларускіх рублёў (6000 даляраў ЗША ў эквіваленце) на ВЫДАННЕ ДЗВЮХ НОВЫХ КНІГ, напісаных з гумарам і праілюстраваных у стыле ўпадабанай ўсім кнігі коміксаў “Heta Belarus Dzietka”. Першая з іх – ДЗІЦЯЧАЯ КНІГА, заснаваная на беларуская казцы, другая – кніга ПРА ГІСТОРЫЮ Беларусі часоў ВКЛ і Расейскай імперыі. Адметнай асаблівасцю кампаніі з’яўляецца супрацоўніцтва Heta Belarus Dzietka з беларускімі майстрамі handmade і дызайнерамі, якія ўжо стварылі эксклюзіўныя вырабы для праекта. Абедзве кнігі, як і першая кніга аўтараў будуць напісаны на беларускай і англійская мовах.   Дзяўчаты спадзяюцца сабраць болей за пазначаную суму, бо ў іх ёсць шмат ідэй і планаў, каб развіваць Беларускую мову і праслаўляць краіну ў свеце. Напрыклад, яны ужо працуюць над інтэрактыўным гідам па Мінску.

Heta Belarus Dzietka

Міжнародную краудфандынг-кампанію Heta Belarus Dzietka праводзіць на беларускай платформе Ulej.by, такім чынам мы не толькі збіраем сродкі для свайго праекту, але і садзейнічаем развіццю новага для Беларусі спосаба фінансавання праектаў.

Падчас краудфандынг-кампаніі каманда не толькі збірае грошы на 2 новыя кнігі, але і праводзіць цікавыя мерапрыемствы і нават разам з сеткай кафэ “Terra Pizza”  правялі конкурс і стварылі новы прадукт – беларускую піцу. Зараз піцу “Heta Belarus Dzietka” можна пакаштаваць ва ўсіх кафэ Мінска. Да дня кнігі, 23 красавіка, каманда зрабіла відэа, прысвечанае гэтаму святу. Зусім хутка каманда плануе зрабіць арт-праект з беларускімі грашыма, якія выходзяць з абарачэння.

Кожны месяц артыкулы блога «Heta Belarus Dzietka» публікуюць у часопісе OnAir авіякампаніі Belavia; плануецца запуск сумеснай праграмы «Heta Belarus Dzietka» і амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь па прыцягненню турыстаў у нашу краіну.

ПАДТРЫМАЦЬ  праект “Heta Belarus Dzietka” можна па спасылцы.

Трэба выбраць пакет падарункаў, які вам падабаецца, і здзейсніць плацеж з дапамогай зручнай формы аплаты. Можна таксама падтрымаць любой сумай і націснуць “Поддержать проект”.

Heta Belarus Dzietka

Сачыць за краудфандынг-кампаніяй Heta Belarus Dzietka можна па хэштэгах: #hetacfdzietka #hetabelarusdzietka

Па ўсіх пытаннях,  а таксама з любымі ідэямі і прапановамі можна пісаць камандзе на email: [email protected]

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ

Другі фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj падбудзецца 9, 10, 18 і 24 чэрвеня. Арганізатар фэсту Фонд «Тутака»...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча

Новы выпуск на ютуб-канале CHADANOVIČ прысвечаны самаму забароненаму беларускаму літаратару Альгерду Бахарэвічу і яго,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

Апошнія навіны

    Культура
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип