• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.11.2016 | Гісторыя

«Гэта быў выбух на ўсю краіну». Як у 1967 годзе жыхары Слуцку ўзбунтаваліся і спалілі суд

Сёньня, калі ў Cлуцкім раённым судзе аднаўляецца працэс над Іванам Барбашынскім, брат якога загінуў у Жодзінскім СІЗА, Свабода прыгадвае самую буйную трагедыю ў гісторыі судовай сыстэмы Беларусі. Тыя падзеі адбыліся ў Слуцку ў 1967 годзе.

Слуцак. Ілюстрацыйнае фота

Больш за 49 гадоў таму ў Слуцку прайшлі масавыя беспарадкі, у выніку якіх быў спалены будынак суду, загінулі судзьдзя і афіцэр МУС, а дзясяткі вайскоўцаў атрымалі раненьні.

Падставай для беспарадкаў стала забойства рабочага. Загадчык аддзелу культуры Слуцкага гарвыканкаму Генадзь Гапановіч і яго сваяк Леанід Сыцькопасварыліся з рабочым Аляксандрам Нікалаеўскім, моцна зьбілі яго, ад чаго той і памёр.

Гапановіча і Сыцько абвінавацілі ў хуліганстве, але случакі патрабавалі больш жорсткай адказнасьці для забойцаў — яны настойвалі на сьмяротным пакараньні для камуніста-чыноўніка Гапановіча. Сытуацыя падагравалася шматлікімі чуткамі, што бацька Гапановіча быў паліцаем, а бацька Нікалаеўскага — партызанам, і нібыта іх сем’і варагавалі яшчэ з часоў вайны.

Калі пачаўся суд над Гапановічам, каля будынку суду сабраўся вялікі натоўп, людзі крычалі «Камуніст — забойца!» і «Выдайце нам душагуба!». На трэці дзень, 12 кастрычніка, калі Гапановіча выводзілі з будынку суду, натоўп (каля 3 тысяч чалавек) паспрабаваў адбіць яго ў міліцыі і ўчыніць самасуд. Супраць натоўпу быў прыменены сьлезацечны газ, але гэта не прымусіла людзей разысьціся.

Случакі, узброеныя палкамі і камянямі, паспрабавалі прарваць ачапленьне. Драўляны будынак суду закідалі бутэлькамі з бэнзінам і падпалілі. У пажары загінула судзьдзя Галіна Аляксеева, а старэйшы лейтэнант МУС Станіслаў Тарута быў зьбіты да сьмерці натоўпам (паводле іншай вэрсіі — афіцэр загінуў ад траўмаў, атрыманых пасьля таго, як ён выскачыў з акна другога паверху палаючага будынка). Пажарныя машыны да суду натоўп не прапускаў, машыну «хуткай дапамогі» спрабавалі перакуліць.

Падчас сутыкненьняў з бунтаўнікамі былі параненыя дзясяткі салдат унутраных войскаў МУС.

Гапановіч і Сыцько ўсё ж пазьбеглі самасуду, іх пасьпелі вывезьці. Потым Гапановіч атрымаў 8 гадоў турмы, але суд праходзіў ужо ў іншым горадзе.

У справе аб масавых беспарадках у Слуцку былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці каля 70 чалавек. Двух случакоў за падпал суду прысудзілі на расстрэлу. Яшчэ двое падсудных атрымалі 15 гадоў пазбаўленьня волі, пяцёра — па 10 гадоў.

Былы кіраўнік Вярхоўнага Савету Беларусі, генэрал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб кажа, што падзеі ў Слуцку 1967 году былі беспрэцэдэнтнымі і мелі вялікі рэзананс:

Мечыслаў Грыб

Мечыслаў Грыб

«Падзея была такая яскравая і моцная, што захавалася ў памяці тых, хто гэта бачыў ці пра гэта чуў, хто працаваў у праваахоўных ці судовых органах. Гэтыя падзеі былі выбухам на ўсю краіну. Гэта было нечакана для Беларусі і праваахоўных органаў, бо такіх здарэньняў у нашай краіне і блізка больш не было. А тут раптам — нападзеньне на суд, загінула судзьдзя… Я не займаўся спэцыяльным дасьледаваньнем гэтага пытаньня. Але магу сказаць, што калі людзі ўзбуджаюцца супраць праваахоўных органаў, то гэта не выпадковая зьява, гэта вынік таго, што ўлады ня чуюць людзей. Усё ідзе да таго, што спачатку судовыя і праваахоўныя органы не выконваюць сваіх абавязкаў, яны не абараняюць людзей ды іх законныя правы. Гэта ўсё назапашваецца, назапашваецца і даходзіць да безвыходнасьці, калі ў іх няма ніякага выйсьця, і вось тады ўзьнікае бунт», — адзначыў у размове са Свабодай спадар Грыб.

Грамадзкая актывістка з Слуцку Зінаіда Цімошык кажа, што сёньня случакі мала ведаюць пра падзеі 1967 году:

«Пра гэта пісалі няшмат. Людзі трохі ведаюць пра тыя падзеі, але вельмі цьмяна, і гэта ня вельмі хвалюе іх».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип