• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.11.2015 | Беларуская мова Асоба

Гішпанка вывучыла беларускую мову і ладзіла ў Гранадзе курсы “Мова Нанова”

Анхела напісала кнігу верліраў на беларускай мове і прадставіла яе ў Мінску…

Анхела Эспіноса Руіз назвала свой першы зборнік твораў – “Раяль ля мора”. Яна распавяла, што 10 год вучылася граць на піяніна, а ў дзяцінстве жыла на ўзбярэжжы, і цяпер сумуе па тых часах.

Гішпанка гэтым разам прыехала ў Беларусь толькі на два дні і паспела паглядзець частку Горадні і цэнтр Мінску. “Памежнік, які глядзеў візу ў маім пашпарце, сказаў, што сам не можа так па-беларуску гаварыць так, як я”, – распавяла Анхела. Па яе словах, яна не мае ніякіх славянскіх каранёў: “Маці нават не ведала, што ў Беларусі ёсць свая мова. Яна лічыла, што ва ўсіх краінах, што былі ў СССР, гавораць толькі па-расійску”, – кажа гішпанка.

http://naviny.by/media/2015.11_w4/Angela_presentation.jpg

Яна ладзіла моўныя курсы ва ўніверсытэце Гранады, дзе сама вывучала славянскую філалогію. Там да яе на заняткі хадзілі ажно тры чалавекі, але і гэта добры вынік, паводле меркавання Руіз.

Яна мае на думцы займацца перакладамі гішпанскіх твораў на беларускую і наадварот. “Я ведаю, што раней былі пераклады, але мова развіваецца, як і сама літаратура. Так што цяпер такія працы будуць актуальныя”, – упэўнена Анхела.

Дзяўчына распавяла, што сама беларускую мову вучыла па анлайн падручніках: “Было складана знайсці матэрыялы. Гішпана-беларускіх дапаможнікаў няма. Кнігі ці толькі на беларускай, ці на расейскай. Знайшла ангельскі падручнік, але ён старэйшы за мяне”, – жартуе гішпанка. Моўную практыку яна напрацавала праз камунікацыю з сябрамі праз скайп. І атрымалася выдатна, таму што больш за гадзіну літаратурнай сустрэчы яна балбатала і жартавала па-беларуску.

Зараз у Гранадзе рыхтуецца да выдання яе сборнік санэтаў на гішпанскай мове. Але будуць  новыя творы і на беларускай: “Адзін верш я напісала, пакуль ехала ў маршрутцы з Горадні ў Менск”.

“Я, здаецца, не чытаў нічога больш жарстнага па-беларуску, чым вершы Руіс. Дзяўчына ў Гішпаніі вывучыла беларускую мову так, што кожны, хто яе слухае і чытае, разумее, што яна ў ёй нарадзілася”, – так у прадмове да кнігі “Раяль ля мора” напісаў Міхаіл Баярын.

Сярод твораў, што ўвайшлі ў першую кнігу Анхелы, ёсць адзін, які яна прысвяціла Рыгору Барадуліну (ці дзядзьку Ругору, як яна яго называе):

 

Бездапаможнасць

Чаму ня згасла сонца?

Чаму не пераапранулася неба

У чорныя хмары?

Чаму ня змоўк сьмех?

Чаму не перасталі гуляць дзеці на вясёлай вуліцы?

Чаму, ўсё ж такі, пачалася вясна?

Чаму вярнуліся чорныя ластаўкі

Да нашага гаўбца?

Чаму цябе няма?

Чаму яго няма?

Чаму радуюцца людзі?

Хіба ня бачаць, што няма паэзіі?

 

З Беларусі Анхела з’ехала ўначы на панядзелак, але ў яе планах прыехаць да нас яшчэ раз. Так, яе бліжэйшы візіт адбудзецца падчас фестываля ім. Стральцова.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип