У межах Беларускай музейнай лабараторыі працягваюцца практыкаарыентаваныя сустрэчы па пытаннях стварэння лічбавых калекцый.
На наступнай сустрэчы, якая адбудзецца 20 кастрычніка, адбудуцца варкшопы:
16.00-17.00 «Алічбоўка нумізматычных калекцый у сучасных еўрапейскіх музеях: Нацыянальны музей у Варшаве» (Раман Крыцук, навуковы супрацоўнік у Кабінеце манет і медалёў Нацыянальнага музея ў Варшаве)
17.00-19.00 «Дзе шукаць сродкі для лічбавізацыі калекцый» (Ганна Мальчук-Вакулінская, польская экспертка, доктарка гуманітарных навук і кіраўнічка партала «Kasa na Kulture»).
Варкшопы разлічаны на самае шырокае кола зацікаўленых удзельнікаў — як арганізацый, так і прыватных асобаў.
Мова — беларуская і польская.
Прыняць удзел у мерапрыемстве можна ў офлайн і онлайн фарматах. Рэгістрацыя да 19 кастрычніка ўключна, па спасылцы.
Дата: 20 кастрычніка
Час: 16.00 — 19.00
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11/1, Варшава