Глеб Лабадзенка і Яўген Валошын акупуюць Віцебшчыну

Гастролі Глеба Лабадзенкі і Яўгена Валошына па вёсках Верхнядзвінскага раёну Віцебскай вобласці адбудуцца на працягу 24–25 траўня.

24 траўня:

У 8.30 сустрэча адбудзецца ў Нураўскай базавай школе, у 10.30 выступоўцаў прыме Валынецкая сярэдняя школа, у 12.30 выступ адбудзецца ў Шайтараўскай сярэдняй школе.

25 траўня:

У 8.30 – канцэрт у Каханавіцкай сярэдняй школе, аб 11-й творцаў прыме Асвейская сярэдняя школа. Завершыць праграму выступаў творчы тандэм а 13-й у сярэдняй школе вёскі Сар’я.

Творчыя сустрэчы пройдуць у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Тэгі: