У выдавецтва hochroth Minsk, што знаходзіцца ў Берліне, з’явіўся сайт. Пра гэта паведамляе паэт і кнігавыдаўца Дзмітры Строцаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«На сайце вы можаце даведацца больш аб самім выдавецтве, аб аўтарах, якіх мы выдаем, і, вядома, аб выдадзеных кнігах, і што важна — усе гэтыя кнігі можна на сайце і замаўляць», — напісаў Дзмітрый Строцаў.
На сайце выдавецтва яшчэ ёсць недапрацоўкі, але карыстацца ім ужо можна.
Чытайце яшчэ: Дзмітры Строцаў: Пачуццё адно аднаго ў беларусаў не страчанае. Гэта не дэклараваная салідарнасць, гэта працуе на будучыню