Беларусаў запрашаюць на незвычайную дваровую імпрэзу: канцэрт РСП, сустрэча з Паўлам Белавусам і Ганнай Бонд

16.12.2020 Афіша

17 снежня а 20:00 адбудзецца прэм'ера інтэрактыўнага ютуб-шоу «Годны двор». У онлайн-фармаце беларусаў запрашаюць далучыцца да дваровай онлайн-сустрэчы, каб адчуць атмасферу Новай Традыцыі Беларусі-2020.

hodny.jpg

У першым выпуску ўдзельнікі атрымаюць парады па перамогах у дваровых гульнях ад Ганны Бонд, падыскутуюць з бізнэсоўцам Паўла Белавуса і станчыць пад выступ гурта Разбітае Сэрца Пацана. А таксама пазнаёміцца з прадстаўнікамі актыўных двароў Беларусі. Вядоўцамі шоу будуць піяр-менеджарка Шчучыншчыны — Алена Зуй-Вайцехоўская і gonzo-беларус Антон Мартыненка.

Сустрэча пройдзе анлайн тут: 

Падзеі 2020 года паказалі, што беларусы гатовыя самастойна развіваць лакальныя супольнасці і браць ініцыятыву ў свае рукі. Адказнасць за месца, у якім жывеш – аснова здаровай грамадзянскай супольнасці і прыкмета сталай нацыі. Шоу «Годны двор» – гэта прызнанне сілы дваровых актыўнасцяў.

«Годны двор» – прастора для «лямпавых» сустрэч. Шточацвер плануюцца гутаркі з выбітнымі беларусамі, натхняльныя live-канцэрты і ўтульная атмасфера жывых чатаў. Каранцінныя абмежаванні тут не дзейнічаюць, а маразы не страшныя. Цёпла, бяспечна і ў кампаніі сваіх людзей.

Гасцям можна будзе не толькі задаць пытанне, але і папрасіць перадаць прывітанне, прачытаць вершык ці распавесці анекдот. А што адбудзецца на наступных сустрэчах — вырашаць самі гледачы і ўдзельнікі.

Каб не прапусціць гэтую і іншыя сустрэчы, кампанія «Годна» рэкамендуе падпісацца на ютуб-канал: https://www.youtube.com/c/hodnaby.

Усе навіны па праекце будуць публікаваць у сацыяльных сетках:

●     Instagram

●     Facebook

●     Telegram

●     VK

●     Oдноклассники

___________________

«Годна» — гэта грамадская кампанія, скіраваная на фарміраванне і прамоцыю матывуючай беларускай ідэі праз падтрымку і запуск нацыянальна-арыентаваных праектаў у сучасных фарматах.

Паводле арганізатараў