Голас з далёкай дарогі: вечарына памяці Васіля Быкава

19 чэрвеня Васілю Быкаву споўнілася б 86 гадоў… 

dsc02016

У гэты дзень у Дзяржаўным музеі беларускай літаратуры адбудзецца вечарына памяці пісьменніка, у якой возьмуць удзел вядомыя творцы, сябры і блізкія Быкава. Падчас вечарыны адбудуцца прэзентацыя аўдыёкнігі «Доўгая дарога дадому», прагляд дакументальнага фільма «Я раскажу вам пра вайну», знятага рэжысёрам С. Ісакавым па сцэнары У. Халіпа ў 2009 годзе.

Пачатак а 12й. Музей знаходзіцца па адрасе: вул. Багдановіча, 15.

Уваход вольны.

Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Аўтар карціны:  Міхаіл Сямёнавіч Будавей
“Васіль Быкаў”. 1983.
Папера, змешаная тэхніка.

Тэгі: