Грабоўскі не захацеў прымаць расейскае грамадзянства

23.09.2015 Спорт

Ягоны бацька верыць, што сын стане чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў у складзе нацыянальнай каманды Беларусі.

Форвард беларускай зборнай у хакеі і каманды НХЛ «Нью-Ёрк Айлэндэрз» Міхаіл Грабоўскі мог стаць грамадзянінам Расеі.

Пра гэта ў эфіры праграмы «Спорт-кадр» на тэлеканале «Беларусь 5» распавёў яго бацька Юры Грабоўскі, піша by.tribuna.com.

«У Мішы была магчымасць стаць грамадзянінам Расеі. Але гэта абсалютна дурны крок. Мы любім месца, дзе нарадзіліся. Справа змены грамадзянства вызначаюць часам нават не маладыя хакеісты, бо яны ў сутнасці дзеці, а іх бацькі. Я б хацеў, каб мой сын стаў алімпійскім чэмпіёнам. Магчыма, я шчаслівы чалавек, бо дагэтуль веру ў гэта. А многія няшчасныя, не вераць у гэта і спрабуюць стаць расейцамі, канадцамі, чэхамі», – сказаў Юрый Грабоўскі.