Групавы этап «Кубка бізнэсу па футболе» завяршыўся: стартуе стадыя play-off

Групавы этап карпаратыўнага турніру па міні-футболе «Кубак бізнесу па футболе» завяршыўся 23 чэрвеня. У выніку групавога этапу былі вызначаны ўдзельнікі стадыі play-off. У гульнях на выбыванне 29 чэрвеня і 1 ліпеня будзе вызначана лепшая карпаратыўная каманда года. 

«Кубак бізнесу» праходзіць ужо другі год пры падтрымцы Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» і спартыўнай супольнасці. Усе гульні праходзяць на прафесійных палях АБФФ. Матчы турніру абслугоўваюць прафесійныя суддзі. Удзельнікамі «Кубка бізнэсу – 2017» сталі прадстаўнікі розных сегментаў беларускага бізнесу з усёй краіны. Дваццаць восем каманд прымалі ўдзел у турніры ў гэтым годзе.

Па выніках групавога этапа барацьбу ў «Кубку бізнесу» працягнуць 16 лепшых карпаратыўных каманд турніру.

Такім чынам, у 1/8 фіналу сустрэнуцца:

«Хендэ Аўтагорад» – «АлюмінТэхна»,

«Слонімскі мясакамбінат» – «Рэгула»,

«Газпрамнафта-Белнафтапрадукт» – «Шатэ-М Плюс»,

«Белзнешрэклама» – «ФанДАК»,

«Легпрамразвіццё» – «Беларуская універсальная таварная Біржа»,

«ЛВО» – «Крэацэпт»,

«АйБиЭй АйЦі Парк» – «Кодверкс»,

«РЕСО-БелЛізінг» с «Мінгаз».

Сваімі ўражаннямі падзяліўся капітан каманды і начальнік службы абароны кампаніі «Мінгаз» Уладзімір Траццяк«Прадпрыемству «Мінгаз» ў гэтым годзе споўнілася 60 гадоў. Юбілейны год. І ў гонар гэтага наша кіраўніцтва пайшло на сустрэчу і зацвердзіла ўдзел у турніры. У прынцыпе наша кіраўніцтва заўсёды дае нам магчымасць рэалізоўваць сябе ў спорце. Бо здаровы супрацоўнік – гэта эфектыўны супрацоўнік. Так мы сталі ўдзельнікамі карпаратыўнага турніру «Кубак бізнесу па футболе». Наша карпаратыўная каманда існуе ўжо даўно, у аматарскіх лігах мы не пачаткоўцы. Усё ж у такім карпаратыўным турніры ўдзельнічаем ўпершыню. На якасных палях і пры судзействе прафесіяналаў выдатна гуляць! І вынік нашай гульні ацэньваю нядрэнна. Футбол – гульня непрадказальная. У 1/8 выйшлі. Гэты чацвер апынецца вырашальным. Будзем змагацца, аддамо ўсе сілы. А як складзецца – пакажа гульня». 

Аляксей Івасюк, заснавальнік кампаніі «Гармонія утульнасці» і капітан аднайменнай карпаратыўнай каманды, якая пакінула турнір у групавым этапе, прызнаўся: «Ішлі на турнір, думаючы, што гульня не будзе патрабаваць звышнавыкаў, бо ўдзельнічаюць аматары. Але ўсё-такі нашы сапернікі  малайцы, якасна гуляюць, падрыхтаваныя. Мы паказалі сябе не так моцна, таму больш старанна будзем трэніравацца для наступнага сезону. Таму што «Кубак бізнесу» падзея вартая. Па-першае, ён цікавы як мерапрыемства карпаратыўнае, спрыяе яднанню каманды і кампаніі ў цэлым. Гэта тое, дзеля чаго мы ішлі на турнір, таму што цяпер наша кампанія перажывае няпростыя эканамічныя часы. Хацелася неяк аб’яднаць супрацоўнікаў вакол чагосьці важнага. Па-другое, бізнес ідзе ў спорт, і гэта выдатна!».

Фінальныя гульні «Кубка бізнэсу па футболе» пройдуць 29 чэрвеня і 1 ліпеня. Лепшыя карпаратыўныя каманды пазмагаюцца за галоўны прыз турніру  кубак, створаны ўручную літоўскім мастаком па шкле Рэмігіюсам Крюкасом. Каманда-пераможца таксама атрымае адпачынак у катэджы Robinson Club, шпацыр па Менску на двухпавярховым экскурсійным аўтобусе Minsk City Tour і званне «Лепшай карпаратыўнай футбольнай каманды» ў 2017.