Гуканне пражскай вясны ў Мінску

25.03.2013 Афіша

Літаратурная вечарына “Пражская вясна ў Мінску”. Прэзентацыя твораў чэшскай літаратуры як сусветна вядомых класікаў, так і сучасных папулярных аўтараў у дыхтоўных беларускіх перакладах:

Багуміл Грабал. Я абслугоўваў ангельскага караля (раман);

Эган Бонды. Запрашэнне на вячэру (выбраныя творы);

Міхал Вівэг. Цудоўныя гады сабаку пад хвост (раман);

Ірэна Доўскава. Моцны Жбуць (раман).

Шэнгенка / Літаратурная вечарына “Пражская вясна ў Мінску”

У прэзентацыі бяруць удзел перакладчыкі і рэдактары Вераніка Бяльковіч, Ганна Янкута, Лявон Баршчэўскі, Віктар Жыбуль і віртуальны Макс Шчур. Урыўкі з твораў прачытаюць Ганна Хітрык і Павел Харланчук. Вядоўца — куратар серыі “Чэшская калекцыя” Сяргей Сматрычэнка.

26 сакавіка. Галерэя “Ў”.

Пачатак а 19-й.