Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства (СЭТ) разам з Дзяржаўным літаратурным музеем імя Я. Купалы запрашаюць на Гуканне вясны ў Вязынку.
У праграме: традыцыйныя спевы, веснавыя карагоды вакол вогнішча, народныя гульні і танцы пад дуду (і не толькі, кірмашык рамеснікаў і іншыя цудоўныя рэчы, кшталту смачных страваў.
Гурты: Княжыч, Варган, Квецень, Горынь, Guda, Кудмень, Dainava
З сабой акрамя музычных інструментаў, строяў, добрых настрояў, дзяцей і сяброў можна браць бліны, тэрмасы з гарбата-кавай, птушак з цеста, стужкі каляровыя на дрэвы і цёплыя рэчы.
Кошт уваходу — уваходны квіток у музей (дзеці -1500, студэнты – 2000, дарослыя – 3000)
Час святкаывання — 24 сакавіка з 12:30 да 17:30
Праезд:
прыгарадным цягніком Мінск пасажырскі — Маладзечна да станцыі Вязынка. Час адпраўлення – 11:22, прыбыццё ў 12:19 (іншыя рэйсы ў 12:40, 13:37, 14:22…) Кошт квітка ў адзін бок — 2100.
Увага! Запрашаем рамеснікаў (птушкі-кветкі і іншая прыгажосць), а таксама сяброў, жадаючых дапамагчы па кухні.