Гукі флейты з раялем у Нацыянальным мастацкім музеі – 2 чэрвеня

31.05.2018 Афіша

Платон ставіўся да мастацтва негатыўна: лічыў яго перайманнем, амаль пазбаўленым практычнай карысці. Мы прапануем 1 белую залу, 2 інструменты і 40 нематываваных хвілін прыгажосці для абвяржэння.

1_poster_music_white_insta-03-03

У праграме

Майстар барочнай поліфаніі Іаган Себасцьян Бах

Прыхільнік авангардызму Альфрэда Казэла

Аматар адысці ад гарадской мітусні Жак Ібер

Уважлівы да нюансаў Эжэн База

 

02.06.2018 (субота) а 16-й гадзіне

Нацыянальны мастацкі музей

вул. Леніна, 20

Уваход на мерапрыемства па білеце ў музей

Паводле прэс-рэлізу