Беларус стварыў гульню, у якой трэба выратаваць Зямлю ад каранавіруса

Распрацоўшчык з Беларусі Уладзіслаў Пілянскі стварыў гульню, у якой трэба выратаваць Зямлю ад каранавіруса. Яна ўжо з'явілася на платформе Google Play, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

«Інфекцыя распаўсюджваецца па ўсёй планеце, а вам трэба спыніць яе з дапамогай вашай карпарацыі «Planet to Save», - гаворыцца ў апісанні гульні.

Многія карыстальнікі, праходзячы квэсты ў гульні, лёгка пазнавалі адсылкі да рэальных падзей, якія адбыліся падчас пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Напрыклад, каб выканаць адно з заданняў, трэба не дапусціць распаўсюджвання віруса на круізным лайнеры.

zviazda.by