Дзень правоў чалавека – не пусты гук

10.12.2020 Гісторыя

Другая сусветная вайна парушыла ўсе магчымыя правы, у тым ліку і на жыццё мільёнаў людзей. 10 снежня 1948 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека – першы сусветны дакумент, у якім яны былі сфармуляваныя. Цяпер гэты дзень адзначаецца ва ўсім свеце.


10 снежня 1948 года на трэцяй сесіі Генеральнай Асамблеі ААН была прынятая рэзалюцыя 217 А (III) - «Міжнародны пакт аб правах чалавека». Тэкст Дэкларацыі з'яўляецца першым у гісторыі глабальным вызначэннем правоў, якімі валодаюць усе людзі. Праз два гады дзень прыняцця гэтай рэзалюцыі быў абвешчаны Днём правоў чалавека.

Дэкларацыя складаецца з 30 артыкулаў і з'яўляецца часткай Міжнароднага біля аб правах чалавека, нароўні з Міжнародным пактам аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, двума Факультатыўнымі пратаколамі.

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека абвяшчае правы асобы, грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды (роўнасць усіх перад законам, права кожнага на свабоду і асабістую недатыкальнасць, свабоду сумлення і іншыя).

Першае пасяджэнне Камісіі ААН па правах чалавека прайшло ў мястэчку Лэйк-Саксес з 27 студзеня па 10 лютага 1947 гады, дзе старшынёй Камісіі была абраная Элеанора Рузвельт. Паколькі Камісія складалася з 18 членаў і погляды іх шмат у чым разыходзіліся, было вельмі цяжка праводзіць працу па складанні чарнавіка такога важнага дакумента як Дэклярацыя. У выніку было вырашана, што першапачатковы тэкст падрыхтуюць тры прадстаўнікі, каб Камісія магла разгледзець яго на сваім другім пасяджэнні.

Падкамісія даручыла вопытныму юрысту Хамфры, які да таго ж меў добрую каманду памочнікаў з свайго аддзела, прадставіць першапачатковы накід тэксту. На гэта паўплывала таксама тое, што спачатку нават такая маленькая група з трох чалавек не магла прыйсці да агульнага погляду на дакумент. У выніку Хамфры падрыхтаваў чарнавік праекта, які складаецца з 48 артыкулаў. У гэты ж перыяд было прынята пашырыць склад падкамітэту, каб туды ўвайшлі таксама прадстаўнікі Еўропы і Савецкага Саюза.

Абмеркаванне дакумента працягнулася ў траўні 1948 года на наступнай сустрэчы Камісіі ў Нью-Ёрку. Яна павінна была выпрацаваць канчатковы тэкст дакумента для прадстаўлення ў далейшыя інстанцыі. Праца была завершана 18 чэрвеня, калі агульным галасаваннем дакумент быў прыняты пры 12 галасах "за", 0 "супраць" і трох ўстрыўшыхся - рэспублікі СССР (РСФСР УССР і Беларусь).

Галасаванне за дэкларацыю ажыццяўлялася паступова. 23 з 31 артыкулаў праекта дэкларацыі былі прынятыя аднагалосна.

У 1950 годзе ў гонар Дэкларацыі, ААН заснавала свята Дзень правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня. У святкаванні прымаюць удзелу людзі, розныя супольнасці і рэлігійныя групы, парламенты, урады і, зразумела, сама Арганізацыя Аб'яднаных Нацый. За выкананнем прынятых пактаў, канвенцый і дагавораў сочыць Вярхоўны Камісарыят ААН па правах чалавека. Вярхоўны камісар пасылае ў розныя краіны свету сваіх правяраючых, якія складаюць справаздачы аб выкананні правоў чалавека на месцах.