Беларускі рок-гурт :B:N: ў апошнія дні зімы прапануе афіцыйнае відэа – кліп на песню “Попел”. Відэа з’яўляецца сваеасаблівым “разагрэвам” перад будучым альбомам гурта пад назвай “Шукай сваё”, які ў хуткім часе з’явіцца ў сетцы. Антон Мамоненка – таленавіты малады аператар, зняў відэа ў “попельных” танах, зрабіўшы маналітам музыку і відэа.
Запіс альбома – студыя Таксафон (Мінск), звядзенне і майстэрынг – студыя iVaneySound (http://
29 сакавіка ў сталічным клюбе Republic адбудзецца прэзентацыя альбома “Шукай сваё”, там таксама можна будзе ўбачыць кліп на вялікім экране.