Гурт дударскай музыкі “Раме”: выступы ў Славакіі

17.02.2012 Афіша

У 1920-я гады этнограф Маслаў, апісваючы беларускую валынку – дуду, параўноўваў яе з славацкай гайдай. Прайшоў час, дуда ў нас была забытая і адноўленая энтузіястамі, а ў Славакіі традыцыя не перарывалася – інструмент усё ХХ стагоддзе гучаў на вяселлях, радзінах, каляндарных святах славакаў, нагадваючы ім пра карані іх народа. Адно з найдакладных у свеце даследаванняў па традыцыйных валынках – “Gaidy” дудара і філосафа Бернарда Гарая. Штогод ён праводзіць ў мястэчку Мала Легота аўтэнтычны фэст валынкі, куды сёлета запрасіў гурт дударскай музыкі “Раме” і яго кіраўніка Вячаслава Калацэя – аднаго з пачынальнікаў дударскага руху Беларусі.

Гурт “Раме” выступіць:
18.02 а 10 на канферэнцыі, прысвечанай славянскай дударскай традыцыі
19.02 а 11 на канцэрце пасля імшы ў рымска-каталіцкім касцёле Св. Марыі В.Калацэй