Гурт “Верасень”

06.09.2011 Афіша

Гурт “Верасень” “адкрывае сезон”, і 13 верасня ў фальварку “Добрыя мыслі” грае канцэрт у электрычнасці. Прэзентуе новыя песні. Не абяцае “весялухі”, прапануе проста правесці гэты вечар разам з добрай беларускай музыкай ды старымі і новымі сябрамі.

Кампанію гурту складуць сябры-музыканты з іншых калектываў (ці нават і без ансамбля…) – чакайце сюрпрызаў!
Пачатак у 19-30 гадзін.
Квіткі 15тыр+15 тыр (чэк-бар, то бок на гэтыя грошы вы можаце купіць нешта ў бары)

Месца:
Фальварак “Добрыя мыслі”, Мінск, вул. Магілёўская, 12
Замова квіткоў: +375 29 640 09 38 або ў касе фальварка.

Пра канцэрт у кантакце